Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Сербская пісьменніца пераклала на родную ёй мову знакаміты зборнік Максіма Багдановіча “Вянок”

Дзякуй, Даяна!

Прэзентацыя “Вянка” на сербскай мове прайшла нядаўна ў Мінску, у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча. Падзея — унікальная: да 100-годдзя з дня памяці паэта ў Бялградзе была выдадзена кніга “Венац”. Аўтар перакладаў — маладая сербская пісьменніца Даяна Лазарэвіч.

“Чым болей сходзіць дзён, начэй — тым імя мілае вышэй”... Гэта ж і пра паэзію Максіма Багдановіча можна сказаць, якая і праз сто гадоў кранае сэрцы, заварожвае, натхняе маладых творцаў з розных краін. Сведчанне таму і сербскае выданне. На прэзентацыю ў Мінск прыязджала перакладчыца. Сярод тых, хто спрыяў выхаду кнігі паэзіі Максіма Багдановіча ў Сербіі — вядомы славіст, доктар філалагічных навук, акадэмік Сербскай акадэміі навук Іван Чарота і былы Амбасадар Беларусі ў Сербіі Уладзімір Чушаў.

Голас Радзімы № 28 (3532), чацвер, 27 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter