Дзякуй богу, абышлося

Дзесяцігадовы хлопчык праваліўся на сяміметровую глыбіню

Дзесяцігадовы хлопчык праваліўся на сяміметровую глыбіню.

Зусім не святочнай аказалася мінулая субота для адной з аршанскіх сямей. Каб дастаць сына з глыбокага пажарнага рэзервуара, бацькам давялося звяртацца да выратавальнікаў. Як высветлілася, дзеці гулялі з мячыкам на полі, і нечакана ён праваліўся пад зямлю. Юны футбаліст паспрабаваў дацягнуцца да яго, выпадкова ссунуў пліты перакрыцця пажарнага рэзервуара, і...

Для вызвалення хлопчыка з палону прыйшлося задзейнічаць спецыяльнае абсталяванне. Школьнік дастаўлены ў бальніцу з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter