Дзядулю-грыбніка занесла ў дрыгву

Выратавальнікі выцягнулі з балота 77-гадовага мінскага грыбніка

Усю мінулую ноч міліцыя і выратавальнікі Асіповіцкага раёна шукалі 77-гадовага мінчаніна, які на дызель-цягніку прыехаў сюды ў грыбы. Як расказаў кіраўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Ігнатовіч, праз нейкі час стары па тэлефоне паведаміў дачцэ, што заблудзіўся, а потым мабільная сувязь з ім наогул прапала.

Знайшлі пенсіянера толькі на наступны дзень у сем гадзін раніцы. Ён заграз у балоце і самастойна выбрацца адтуль ужо не мог. Выратавальнікам і міліцыі прыйшлося рабіць спецыяльны мосцік, каб дабрацца да яго і выцягнуць з дрыгвы. Потым дзядулю з рук у рукі перадалі шчаслівай дачцэ. Ад медыцынскай дапамогі ён адказаўся.

На жаль, такія выпадкі, адзначыў Дзмітрый Ігнатовіч, у Магілёўскай вобласці ў цэлым і ў грыбным Асіповіцкім раёне ў прыватнасці не рэдкасць. Мінулай восенню тут цэлы тыдзень шукалі бабулю, якая ўвесь гэты час прасядзела ў лясной яме. Таму праваахоўнікі настойліва просяць родных перад паходам у лес правяраць у старых зарадку тэлефона, а яшчэ лепш — не адпускаць іх у такія паходы адных.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter