У краіне зарэгістраваны мільенны індывідуальны прадпрыймальнік

Дзяўчына на мільён

Мільённым iндывідуальным прадпрымальнікам у нашай краіне стала 25-гадовая Ганна Міхальчук з Брэста. Яна зарэгістравалася 17 сакавіка бягучага года i жадае працаваць фітнес-трэнерам. Карэспандэнт «Р» пабывала на ўшанаванні маладой і амбіцыйнай бізнесвумэн у Міністэрстве юстыцыі і даведалася, складана ці ўсё ж такі проста адкрыць сваю справу.


Вакол толькі і размовы пра тое, што адкрыць бізнес цяжка, зарэгістравацца прад­пры­мальнікам — каніцель даўжынёй у жыццё. Па сут­насці, такое гавораць тыя, хто і не спрабаваў зрушыцца з месца. I прыклад той жа брастчанкі Ганны Міхальчук таму пацвярджэнне:

— Некалькі месяцаў абду­м­вала сваю бізнес-ідэю. А зарэ­гі­стравалася за адзін дзень, і мне адразу ж выдалі пасведчанне аб рэгістрацыі. Гэта было вельмі проста, хутка і зручна, — дзівіцца яна пытанню пра складанасці. Дзяўчына, як аказалася,  не ведала пра змены ў рэгістрацыі бізнесу і здзівілася таму факту, што раней яна займала да трох месяцаў. — Ужо з мая я планую працаваць — праводзіць прафесійныя спартыўныя трэніроўкі ў Брэсце з людзьмі любога ўзросту.

На мерапрыемстве першы намеснік міністра юстыцыі Сяргей Задзіран назваў мільённага прадпрымальніка «тварам беларускага прадпрымальніцтва»:

— Маладосць, прыгажосць, энер­гія. Гэта чалавек з рэгіёна з дзелавой ініцыятывай. Ганна задзейнічана ў той сферы эканамічнай дзейнасці, якая ва ўсім свеце развіваецца найбольш хуткімі тэмпамі, — аказанні паслуг.

Дарэчы, ці ведалі вы, што кожны дзень у нашай краіне рэгіструюцца каля 150 ІП? Зразумела, iх зуciм не мiльён — хтосьцi адкрывае бiзнес, хтосьцi закрывае. У Адзіным дзяржрэгістры змяшчаецца інфар­мацыя аб 1,3 мільёна суб’ектаў гаспадарання, з якіх 411 тысяч дзейнічаюць. У мінулым годзе колькасць усіх зарэгістраваных суб’ектаў гаспадарання складала 44 311: 10 125 юрасоб і 34 186 ІП. Бізнес — гэта жывы арганізм: суб’екты гаспадарання часам ліквідуюць свой бізнес, каб аб’яднацца з аднадумцамі, напрыклад, стварыўшы акцыянернае таварыства.

Сяргей Задзіран таксама рас­казаў пра перавагі аблегчанай працэдуры рэгістрацыі прад­пры­мальнiкаў:

— Ва ўсе часы прадпрымальнiкi, праславуты сярэдні клас, былі той асновай, на якой будуецца нармальнае функцыянаванне дзяржавы. Зараз краіна ажыццявіла шэраг паслядоўных рэформ у сферы рэгулявання адкрыцця бізнесу. I гэтыя поспехі ў апошні час пацверджаны і ацэнены не толькі нашай бізнес-супольнасцю, але і міжнароднымі арганізацыямі: у рэйтынгу Doing Вusiness Сусветнага банка паводле паказчыкаў рэгістрацыі бізнесу мы займаем 31-е месца з дзвюхсот дзяржаў.

alinakasel@gmail.com

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter