Дзверы адчынены для ўсiх

Спартыўная база Брэстчыны штогод папаўняецца новымi аб’ектамi. У Асноўных палажэннях Праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2006-2010 гады прадугледжваецца прыцягненне найбольшай колькасцi насельнiцтва да рэгулярных заняткаў фiзiчнай культурай i спортам, а таксама фармiраванне эфектыўнай падрыхтоўкi спартыўнага рэзерву i спартсменаў высокага класа. Несумненна, каб вырашыць гэтыя задачы, патрэбна сучасная матэрыяльная база.

На Брэстчыне дзейнiчаюць 39 стадыёнаў, 3 плавальныя басейны, адзiн футбольны i чатыры легкаатлетычныя манежы, 779 спартыўных залаў. Толькi за апошнiя гады ў абласным цэнтры ўзведзены Палац спорту, стралковы цiр, легкаатлетычны манеж. Адноўлены стадыён Будаўнiк”, на iм створаны па сучасных тэхналогiях два футбольныя полi са штучным пакрыццём. База спартыўных абектаў працягвае iнтэнсiўна развiвацца. Аб гэтым i расказвае начальнiк упраўлення па камунiкацыях, энергетыцы i будаўнiцтве Брэсцкага аблвыканкома Вiталь БЯЛIНСКI.

- У пералiку абектаў Дзяржiнвестпраграмы мiнулага года значыўся адзiн абект - вяслярны канал. Яго праектаванне i будаўнiцтва вялося з улiкам мiжнародных патрабаванняў. Канал здадзены летась у кастрычнiку. Там можна праводзiць рэспублiканскiя i мiжнародныя спаборнiцтвы па акадэмiчным веславаннi i веславаннi на байдарках i каноэ.

Канал толькi частка праекта, якi ўключае вяслярную базу з iнфраструктурай. Як вядома, праект распрацаваны ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi. База ўключае гульнявую i дзве трэнiровачныя залы, адна з якiх будзе аснашчана спецыяльнымi вяслярнымi трэнажорамi. Прадугледжаны дзесяць дарожак для акадэмiчнага веславання. Па перыметры канала пройдзе лыжаролерная траса. Запланаваны элiнг для захоўвання спартыўных лодак i гасцiнiчны комплекс с харчаблокам, пральняй, медыка-аднаўленчым цэнтрам. Вяслярная база сёлета павiнна быць адкрыта.

 

 

 

- Работы вядуцца i на iншых абектах. Сярод iх - унiверсальны спартыўны комплекс Вiкторыя”. Як там iдзе будаўнiцтва?

- Першая чарга, кошт якой 3,3 мiльярды рублёў, уведзена ў эксплуатацыю. Брэстаўчане, напэўна, памятаюць яе ўрачыстае адкрыццё з удзелам Аляксандра Лукашэнкi. У трэнiровачнай зале праводзiць заняткi па валейболе спецыялiзаваная дзiцяча-юнацкая школа алiмпiйскага рэзерву. Баскетболам, гандболам, хакеем на траве займаюцца навучэнцы школ i спортклубаў Брэста. Вiкторыябудуецца з улiкам усiх норм, якiя прадявiлi мiжнародныя федэрацыi па розных вiдах спорту. Фiнансаванне ажыццяўляецца за кошт бюджэтных сродкаў, а таксама сродкаў прадпрыемстваў i арганiзацый.

- У абласным цэнтры прыкметна яшчэ адна будаўнiчая пляцоўка - спартыўны комплекс Брэсцкi”. Яго рэканструкцыя пачалася ў 1996 годзе. Якi абём работ зроблены?

- На стадыёне Брэсцкi”, якi аматары футбола ведаюць, як Дынама”, завершана рэканструкцыя трыбун. Укладзена сучаснае сiнтэтычнае пакрыццё бегавой дарожкi. Падтрыбунная прастора будзе выгадна выкарыстана пад гасцiнiцу, кафэ, трэнiровачныя залы, пакой для адпачынку. Увод у эксплуатацыю стадыёна дазволiць праводзiць спаборнiцтвы па футболе i лёгкай атлетыцы самага вышэйшага ўзроўню.

Наша вобласць багата на спартыўныя таленты. Амаль 80 спартсменаў Брэстчыны ўваходзяць у склад нацыянальных каманд. У значнай ступенi iх поспехi залежаць ад развiтай спартыўнай базы абласнога цэнтра, якая штогод паляпшаецца.

 

 

 

- Вiталь Андрэевiч, а як iдуць справы з будаўнiцтвам спартыўных абектаў у райцэнтрах?

- За кошт сродкаў мясцовага бюджэту вядуцца работы па рэканструкцыi стадыёна Лакаматыўу Баранавiчах: пабудаваны цеплавы пункт, выкананы аддзелачныя, сантэхнiчныя i цеплаiзаляцыйныя работы. Сёлета для завяршэння рэканструкцыi цэнтральнага стадыёна райцэнтра з абласнога бюджэту прадугледжана выдаткаваць 1500 мiльёнаў рублёў. Цяпер завяршаецца ўзвядзенне спартыўнага корпуса з трыбунамi на тры тысячы чалавек. Вядуцца работы на трэнiровачным футбольным полi, а таксама добраўпарадкаванне тэрыторыi.

- На сустрэчы з пераможцамi чэмпiянатаў краiны i Еўропы старшыня аблвыканкома Канстанцiн Сумар заверыў моладзь у тым, што спартыўная база вобласцi будзе абнаўляцца i пашырацца. Якiя новабудоўлi яшчэ меў на ўвазе Канстанцiн Андрэевiч?

- Плануецца ўзвядзенне Палаца водных вiдаў спорту ў Брэсце, 50-метровага басейна ў Пiнску, стадыёнаў у Маларыце, Бярозе, Дывыд-Гарадку, Лунiнцы i басейнаў у Бярозе i Камянцы. Распачата будаўнiцтва стандартных плавальных басейнаў i ў сельскай мясцовасцi: у вёсках Тамашоўка Брэсцкага, Клепачы i Камянюкi Камянецкага раёнаў. Плануюцца прыбудовы да спартзалы сярэдняй школы № 1 Кобрына i Дарапеевiцкай сярэдняй школы Маларыцкага раёна. З кожным годам умовы для развiцця спорту ў вобласцi паляпшаюцца. Таму варта чакаць i высокiх дасягненняў ад нашых спартсменаў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter