Дзве службы ў адной

Пераход цераз гранiцу будзе займаць у грамадзян менш часу

Пераход цераз гранiцу будзе ў грамадзян займаць менш часу.

Змены закранулі як пункты пропускаў, мадэрнізацыя якіх вядзецца ўжо некалькі гадоў, так і саму сістэму. Згодна з канцэпцыяй «Дзве службы на гранiцы» з пачатку года функцыі санітарна-каранціннага кантролю і транспартнай інспекцыі зараз выконвае мытня.

— Гэтае рашэнне прынята для таго, каб яшчэ больш упарадкаваць працэс перамяшчэння транспартных сродкаў цераз гранiцу. З памяншэннем кантрольных службаў паменшыцца і час яе перасячэння, — гаворыць начальнік Гродзенскай рэгіянальнай мытні Васіль Дземянцей. — Па гэтай прычыне штат павялічыўся на 78 супрацоўнікаў. Гэтыя людзі будуць працаваць па большай частцы ў «Брузгах» і «Бераставіцы» — там, дзе паток транспарту больш інтэнсіўны.

Дарэчы, у 2013 годзе з адкрыццём рэканструяванага пункта пропуску «Прывалка» колькасць супрацоўнікаў тут павялічылася на 30 чалавек.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter