На краю лета: как получить удовольствие от жизни под занавес августа

Дзіўная песня лета

Альбо трохі аб дзейсных спосабах атрымаць асалоду ў апошні месяц лета. І не толькі

Жнівень — самы багаты на сонца месяц. Складана паверыць: у нашай краіне колькасць ясных дзён — 15 за год, а зімой — усяго 2. Таму, як толькі адчуваеш, што лета падыходзіць да завяршэння, хочацца зноў перажыць радасць гарачай пары. І калі не паспелі атрымаць усю асалоду ад цяпла, трэба хутчэй ажыццявіць задуманае. Не выкраілі час паляжаць на пляжы? Пад шаўкавістымі жнівеньскімі прамянямі загар таксама магчымы.



Для таго каб пасля не шкадаваць пра марна перажытае лета, бывалыя знаўцы ў пачатку складаюць спіс важных спраў. Вось і я, узброіўшыся парадамі, у нататнік запісала наступнае: дамаляваць пачатыя ячшэ на навагодніх канікулах карціны, навучыцца рыхтаваць мядовы торт, абавязкова зрабіць перастаноўку мэблі ў доме.... і шмат усяго яшчэ. А на акрайцы лета падумалася: чаму астатнія летнія тыдні не дапоўніць справамі, скіраванымі толькі для сябе? Напрыклад, патанчыць пасля працоўнага дня басанож на траве, адмовіцца хаця б на адзін вечар ад усіх гаджэтаў і пакатацца на кані, а на выхадныя, можа быць, з’ехаць у вёску, дзе калісьці сустрэлі першае каханне твае продкі. А там зладзіць шыкоўную фотасесію — абавязкова на досвітку і сярод вялікіх і такіх фактурных скруткаў саломы.

«Усё ў тваіх руках!» — паўтарае ўнутраны голас і прымушае самыя нечаканыя мары крок за крокам ператвараць у жыццё. У гэтым і ёсць сэнс чалавечага існавання. Тут дарэчы ўспомніць параду Казіміра Камейшы: «Пакуль вы жывыя, дак хадзіце, бо дзе вашы думкі, там і вашы ногі».



Аднак спяшацца не трэба. Бо ў мітусні нельга атрымаць сапраўднае задавальненне накшталт таго, што можа нахлынуць, напрыклад, увечары ў нядзелю. Дарэчы, менавіта з гэтым часам сутак невядомыя рамантыкі параўноўваюць жнівень і для поўнага шчасця насычаюць яго рознымі цікавымі святамі.

Дарэчы, вы ведалі, што сёння, 13 жніўня, адзначаецца дзень сустрэч, а яшчэ дзень ракавінак, якія шумяць? Вось вам адразу дзве падставы для таго, каб стварыць сабе, сваёй сям’і і сябрам чароўны настрой! Чаму б не зладзіць прыгожы пікнік дзесьці ля ракі або на жывапіснай лясной паляне, а з сабой прыхапіць ракавінкі. Упэўнена, шмат хто памятае гэта адкрыццё дзяцінства: падносіш да вуха дзіўны дар мора, а ён перадае шум марскога прыбою? Паветраная замкнёная прастора ўнутры ракавінкі, як рэзанатар, здольная ва ўсёй красе перадаць дзіўную песню адыходзячага лета.


А як вы, дарагія чытачы, атрымліваеце асалоду ад апошняга месяца лета? Раскажыце пра гэта! Чакаю вашых лістоў.

Дарагія сябры! Далучайцеся да нашай прызбы, раскажыце пра цікавы выпадак з жыцця або напішыце павучальную гісторыю. Падзяліцеся з намі тым, што парадавала, усхвалявала, узрушыла. Пасмяемся ці паплачам разам, а калі трэба — і на хвалюючыя пытанні адкажам.







Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter