Мы вместе со специалистами проверили, как на зиму горожане обеспечивают охрану своих дач от злоумышленников

Джэнтльмены ля дачы

Злачынец хiтры, ён не дрэмле. I варта пакiнуць сваю дачу зiмаваць у аддаленнi ад шматлюднай гарадской цывiлiзацыi, яе ўладальнiк рызыкуе застацца абкрадзеным. Тым не менш цёплы сезон за плячыма, летнiя адпачынкi, як не горка гэта адзначаць, таксама засталiся ззаду. Час збiраць рэчы i пераязджаць у гарадскую кватэру. Але, пакiдаючы дом, не забудзьце надзейна зачынiць дзверы. Раптам у госцi вырашыць зайсцi няпрошаны «сябар». Карэспандэнт «Р» разам з Фрунзенскiм аддзелам (г. Мiнска) Дэпартамента аховы МУС праверыла, як гараджане засцераглi свае дачы ад зладзеяў на зiму.


Замок — справа часу

Кожны год супрацоўнiкi мiлiцыi адзначаюць: колькасць крадзяжоў у месцах летняга адпачынку з прыходам восенi ўзрастае. Толькi з пачатку гэтага года па ўсёй краiне зафiксавалi больш за 800 крадзяжоў на дачах. А што? Пакiнуты без нагляду домiк — прывабнае месца для жадаючых нажывiцца за чужы кошт. Тым больш што шанс збегчы незаўважаным вельмi высокi: садовыя таварыствы пусцеюць з надыходам халадоў. Мала хто з жыхароў застаецца.

Сёння мы патрулюем два таварыствы: «Западгор’е» i «Рэпарцёр». Абодва знаходзяцца ў зоне рэагавання Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы МУС i ў распараджэннi Ждановiцкага аддзела мiлiцыi РУУС Мiнскага раёна.

Пакiнуты без нагляду домiк — прывабнае месца для жадаючых нажывiцца за чужы кошт.

Месцы тут прыгожыя i малалюдныя. Дамы размешчаны досыць далёка ад дарогi, i выпадковы прахожы без намеру сюды наўрад цi зойдзе. Праходжу па вулiцах. Сучасныя двухпавярховыя дачы з прыгожымi вок-намi i дагледжаным ландшафтам чаргуюцца з класiчнымi ў маiм разуменнi пафарбаванымi драўлянымi домiкамi з тонкiмi сценамi, прызначанымi для жыцця летам. Апошнiя, дарэчы, часцей за ўсё безабаронныя: на варотах у якасцi замка я заўважыла завязаны банцiкам шнурок.

А вось сiмпатычны домiк стаiць зусiм адзiн. Нават без плота. Ох i пашанцуе зламыснiку, нават пераскокваць цераз перашкоду не прыйдзецца! Можна напрасткi.


У аддаленнi бачны i больш абаронены — тут табе i трывалая высокая агароджа, i вялiкi замок, i рашоткi на вокнах. Вось з гэтай дачай злодзею, калi пакладзе вока на чужую маёмасць, прыйдзецца павазiцца. Праўда, начальнiк аддзялення па ахове мiкрараёнаў Захад i Кунцаўшчына Iгар Пясоцкi са мной не згодны:

— Самае простае, што можа зрабiць уласнiк для аховы маёмасцi, — паставiць рашоткi, ралеты, жалезныя дзверы. Але гэта рэдка ратуе. Любыя дзверы можна ўзламаць, любыя рашоткi зняць. З замкамi часам трэба павазiцца: некаторыя адмыкаюцца за некалькi секунд, iншыя ж каля гадзiны. I калi побач не будзе пiльных грамадзян, нават доўгае знаходжанне злодзея ля ўвахода ў чужы дом можа застацца незаўважаным. Тым больш што ў асенне-зiмовы перыяд рана цямнее.


Рабуюць, каравул!

На адной з вулiц таварыства стаiць сiмпатычная акуратная дача. З прыкметных для вока спосабаў абароны — высокая агароджа. На гэтым, бадай, усё. Але Iгар Пясоцкi тлумачыць: гэты дом амаль дзесяць гадоў знаходзiцца пад аховай Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы.

— Мы прапануем грамадзянам паставiць ахоўную трывожную сiгналiзацыю. Яна спрацоўвае ў выпадку пранiкнення. Тады да нас на пульт паступае сiгнал «трывога», якi апавяшчае: па канкрэтным адрасе спрацавала сiгналiзацыя, — апiсвае план дзеянняў Iгар Пясоцкi. — На месца здарэння ў самы кароткi тэрмiн прыбываюць супрацоўнiкi групы затрымання.

Толькi з пачатку гэтага года па ўсёй краiне зафiксавалi больш за 800 крадзяжоў на дачах.

Для кожнага дома кошт устаноўкi сiгналiзацыi вылiчваюць асобна. Але ў сярэднiм мантаж абсталявання ў кватэры, размешчанай на прамежкавым паверсе, 420—440 рублёў. Штомесячная абаненцкая плата — 9 рублёў 60 капеек за ахову аднаго ўзроўню. Калi дача двухпавярховая, то заплацiць прыйдзецца 19 рублёў 20 капеек. Каб дэпартамент узяў пад ахову маёмасць уласнiка, заключаюць дагавор. Пасля ўстаноўкi сiгналiзацыi абсталяванне пераходзiць ва ўласнасць заказчыка. I застаецца ў яго нават пасля адмовы ад паслуг аховы. Выключэнне — сiм-карта. Яе выдаюць у часовае карыстанне для перадачы сiгналаў на пульт цэнтралiзаванага назiрання падраздзяленняў аховы.



— Пры кожным сiгнале аб пранiкненнi мы звязваемся з уласнiкам. Калi ён можа прыехаць, прыязджае. Па дагаворных адносiнах гаспадар дома пакiдае нам адзiн камплект ключоў, таму мы можам самастойна адкрыць дзверы, — тлумачыць начальнiк аддзялення аховы. — Гэта робяць у прысутнасцi камiсii: аператыўны дзяжурны афiцэр, электраманцёр, адказны па аддзеле, група затрымання. Адкрываецца кватэра, аглядаецца на прадмет знаходжання пабочных асоб або пранiкнення. Калi ўсё нармальна, высвятляецца прычына спрацоўвання. Улетку гэта часта адбываецца з-за навальнiцы. Складаецца акт.

Сяргей Атрахiмовiч: «У сваiм таварыстве я быў адным з першых, хто звярнуўся ў Дэпартамент аховы з просьбай узяць маю дачу пад апеку.

Гаспадар дачы Сяргей Атрахiмовiч прызнаецца: ён даўно заклапочаны тым, каб у доме ў яго адсутнасць усё было ў парадку.

— У сваiм таварыстве я быў адным з першых, хто звярнуўся ў Дэпартамент аховы з просьбай узяць маю дачу пад апеку. Кожны год сiгналiзацыя спрацоўвае 1—3 разы. Не ведаю, цi былi сярод гэтых «званочкаў» спробы пранiкнення, але ў дом зламыснiкi не залазiлi.

— Устанавiць ахоўную сiгналiзацыю досыць проста, неабходна падаць заяўку ў аддзел аховы. Гэта можна зрабiць як па тэлефоне, так i на сайце дэпартамента, — пералiчвае варыянты начальнiк Фрунзенскага аддзела Дэпартамента аховы МУС Дзмiтрый Герасiмчык.

Самастойна паставiць ахоўную сiгналiзацыю ўласнiк не можа.

Самастойна паставiць ахоўную сiгналiзацыю ўласнiк не можа. Ёсць альтэрнатыва — аўтаномная ахоўная сiгналiзацыя. Яна зазвініць, але не апавясцiць адпаведныя органы аб здарэннi. Гэты апарат працуе па прынцыпе «крычы каравул!».

tychko@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter