Дзецi — наша будучыня

Годам дзiцяцi аб”яўлены ў Беларусi 2007 год
Дадатак да “Народнай газеты” — “Сям”я” аб”яўляе конкурс чытацкiх допiсаў “Дзецi — наша будучыня”. Чакаем лiстоў з аповедамi пра шматдзетных мацi, пра самаадданых дактароў i сацыяльных работнiкаў, якiя дапамагаюць цяжарным жанчынам, дзецям-iнвалiдам, кiнутым дзецям. Раскажыце пра адораных хлопчыкаў i дзяўчынак, пра юных майстроў, шлiце гiсторыi пра цiкавыя здарэннi с вашымi дзецьмi, а таксама iх смешныя пытаннi i выказваннi. Самыя цiкавыя допiсы будуць надрукаваны ў выпусках “Сям`i”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter