Дзень уз’яднання народа.

Сёння – 70 гадоў з дня злучэння Заходняй і Усходняй Беларусі

Сёння – 70 гадоў з дня злучэння Заходняй і Усходняй Беларусі

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з 70-годдзем уз’яднання Заходняй Беларусі з БССР

Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з 70-й гадавінай уз’яднання Заходняй Беларусі з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай.
17 верасня 1939 года пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі, мэтай якога была абарона пакінутага на волю лёсу беларускага і ўкраінскага насельніцтва на тэрыторыі Польшчы ва ўмовах  германскага ўварвання і развязвання Другой сусветнай вайны. Гэта не толькі ўмацавала бяспеку СССР, але і стала важным укладам у барацьбу супраць фашысцкай агрэсіі.
Нягледзячы на розныя меркаванні і ацэнкі падзей, звязаных з гэтай датай, бясспрэчны факт: у выніку ваеннай аперацыі адбылося ўз’яднанне штучна падзеленага беларускага народа, што з’явілася актам гістарычнай справядлівасці. На вызваленых землях былі створаны ўмовы для будаўніцтва новага жыцця. Беларусы атрымалі магчымасць развіваць дзяржаўнасць у рамках адзінага нацыянальна-тэрытарыяльнага ўтварэння.
Сёння суверэнная і міралюбівая Беларусь беражліва ставіцца да сваёй гісторыі, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці. Яна стала добрым домам для прадстаўнікоў розных нацыянальнасцей, якія карыстаюцца роўнымі правамі і магчымасцямі, фарміруючы адзіны народ.
Перакананы, што дзякуючы патрыятызму і згуртаванасці мы ўпэўнена пераадолеем цяжкасці і дасягнём умацавання і працвітання Айчыны.
Ад усёй душы жадаю вам, дарагія суайчыннікі, аптымізму, здароўя і шчасця.
Аляксандр ЛУКАШЭНКА

 “Зялёны ліст, чырвоны цвет” – вобраз радзімы як дубовага ліста ў прамянях сонца нарадзіўся ва Уладзіміра Дубоўкі. “Паэтычныя” абрысы Баць- каўшчына набыла 17 верасня 1939 года, калі ажыццявілася доўгачаканае ўз`яднанне Заходняй і Усходняй Беларусі. Як гэта было – расказваюць рассакрэчаныя дакументы з Нацыянальнага архі- ва Рэспублікі Беларусь, якія ўпершыню публіку- юцца ў “НГ” (на стар. VII “Союзного веча”).

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter