Дзень тыдня як вызначальны фактар у лёсе чалавека

Мы ўжо неаднаразова адзначалі, што ў сістэме светапоглядных уяўленняў беларусаў кожны дзень тыдня быў надзелены вызначальнымі характэрнымі рысамі. Так, нашы продкі маглі прадказваць будучае чалавека і па тым, у які дзень тыдня ён нарадзіўся. Прапануем вам параўнаць рысы свайго характару ў залежнасці ад дня вашага нараджэння.

  • Характар народжаных у панядзелак людзей, як правіла, рашучы і ўпарты. Многае ў іх жыцці залежыць ад настрою. Калі вы будзеце чапляцца да такога чалавека з маральнымі павучаннямі, то наткняцеся на жалезабетонную сцяну, а ў крайніх выпадках набудзеце ў яго асобе ворага. Народжаныя ў панядзелак любяць пагаварыць, але больш за ўсё яны любяць, каб іх слухалі і перыядычна хвалілі. Не даюць у доўг і пра свае даўгі хутка забываюць, пры гэтым заўсёды прымячаюць промахі і хібы іншых. Народжаныя ў панядзелак ядуць шмат мяса, любяць кветкі. Аднак тыя, хто нарадзіўся бліжэй да вечара, мякчэйшыя па натуры і больш душэўныя.
  • Народжаныя ў аўторак — аматары спрэчак. У той жа час яны адважныя, сваіх у бядзе не кінуць, абавязкова прыйдуць на дапамогу. Доўгажыхары, магчыма, таму, што ўмеюць у жыцці прыстасоўвацца. К старасці гэтыя людзі дасягаюць пэўных поспехаў, накопліваюць добры капітал. Некаторая іх замкнёнасць, панурасць не адштурхоўваюць, а прыцягваюць да сябе, бо іх прымаюць за самавітых, надзейных людзей.
  • Той, хто нарадзіўся ў сераду, як правіла, прыгожы, статны, самалюбівы, чыстасардэчны, валодае лёгкім норавам. Для сямейнага жыцця не бывае чалавека лепшага. Праўда, у сям’і іх часта крыўдзяць. Што тычыцца багацця, то яго проста няма — яно не прыжываецца побач з гэтымі людзьмі. Пра іх гаварылі так: “Бо ў сераду раніцай нарадзіўся”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter