Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Па ўсім свеце нашы супляменнікі адзначалі галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці

Дзень памяці, славы і гонару

Віншаванні, весткі пра святочныя мерапрымствы паступілі ў рэдакцыю з розных месцаў: з Латвіі, Украіны, Малдовы, Эстоніі, Кыргызстана. Паэт Станіслаў Валодзька з Даўгаўпілса даслаў фанаграмы сваёй песні “Беларусы свету” — гэта своесаблівы гімн. І ў Нальчыку, сталіцы расійскай Кабардзіна-Балкарыі, адзначалі 73-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў — пра тое напісаў старшыня Нацыянальна-культурнага беларускага цэнтра “Сябры” Павел Сідарук.

Як і раней штогод, прыгожа святкавалі Дзень Незалежнасці актывісты Беларускай абшчыны Малдовы ды іх сябры. Лідар суполкі Юры Статкевіч скінуў і спасылку на сюжэт, які прайшоў на малдаўскім тэлеканале Accent TV. Сам Юры нагадаў тэлегледачам, што ў гады вайны загінуў кожны трэці беларус, яна закранула кожную сям’ю: “Адных сагналі ў Нямеччыну, сотні вёсак карнікі спалілі разам з людзьмі, мільёны людзей загінулі, многія былі пакалечаныя... Гэта страшна. І таму мы, беларусы, заўсёды за мір”. Цяпер у Малдове жывуць ад 20 да 30 тысяч беларусаў.

Голас Радзімы № 26 (3530), чацвер, 13 ліпеня, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter