Дзень нараджэння і пара года

Нельга не ўлічыць яшчэ адзін фактар, зафіксаваны ў этнаграфічных запісах, які вызначае характар, тэмперамент, здароўе, шчасце або няшчасце чалавека ў залежнасці ад пары года ў момант яго з’яўлення на гэты свет. І зноў “працуе” прынцып беларускай народнай культуры “Падобнае выклікае або правакуе падобнае”

Лічылася, што тыя, хто нарадзіўся ўзімку, будуць людзьмі “мярзлявымі”, але вельмі стараннымі, працавітымі. Пра такіх людзей у народзе гаварылі, што “на іх зямля трымаецца”. Народжаных зімой лічылі шчаслівымі.

Народжаным увесну, у прыватнасці ў сакавіку, усё жыццё не будзе хапаць самастойнасці, упэўненасці. Пра іх казалі: “На марцовых (сакавіцкіх) людзей малая надзея, яны ўсё жыцце марцуюць і круцяцца “. Майскія дзеці не вельмі ўдачлівыя, у той жа час яны таленавітыя, з іх выходзяць добрыя музыкі, артысты,

Тыя, хто нарадзіўся ўлетку, звычайна запальчывыя, нястрыманыя. Толькі іх чамусьці ніхто не баіцца, таму што, як гаворыцца, “з вялікага грому  дажджу не бывае”.

Народжаных увосень, калі ідзе збор ураджаю, лічаць людзьмі багатымі, заможнымі, яны будуць мець добрую хату, вялікую сям’ю, самавіты капітал.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter