Дзеля жыцця і бяспекі

Фінансаванне чарнобыльскіх праграм у Гомельскай вобласці сёлета  павялічыцца на 60 працэнтаў.

Фінансаванне чарнобыльскіх праграм у Гомельскай вобласці сёлета  павялічыцца на 60 працэнтаў.

На мінімізацыю наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Гомельскай вобласці ў гэтым годзе з рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена 2,1 трлн рублёў. Асноўныя фінансавыя рэсурсы сёлета будуць сканцэнтраваны на нарошчванні эканамічнага патэнцыялу. Маюцца на ўвазе будаўніцтва і рэканструкцыя аб’ектаў сельгаспрызначэння, стварэнне новых і мадэрнізацыя існуючых прамысловых вытворчасцяў. Летась дзякуючы чарнобыльскай праграме была пабудавана свінаферма на 10 тысяч галоў у Ельскім раёне, праведзена рэканструкцыя свінагадоўчай фермы з цэхам перапрацоўкі ў Чачэрскім раёне, створаны ўчастак апрацоўкі корпусных дэталяў на Хойніцкім заводзе  гідраапаратуры. Сродкі таксама выдзелены на фінансаванне работ па газіфікацыі жылых дамоў, арганізацыі цэнтралізаванага водазабеспячэння, добраўпарадкаванні дарог. Запланавана набыццё і дастаўка ў гаспадаркі дадатковых доз мінеральных угнаенняў, правядзенне іншых ахоўных мер у аграпрамысловым комплексе. Амаль 530 млрд рублёў будзе выдзелена на забеспячэнне бясплатным харчаваннем школьнікаў, выплату розных ільгот і кампенсацый.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости и статьи