Правительство утвердило единые подходы для местных Советов по развитию предпринимательства. Что изменится?

Дзелавы савет для добрай справы

Ні для каго не сакрэт: як бы мы не лібералізавалі  заканадаўства ў прадпрымальніцкім асяроддзі, вырашыць усе існуючыя праблемы адным махам не атрымаецца. Асабліва ў рэгіёнах, дзе працэсы прыняцця рашэнняў часцяком зацягваюцца па суб’ектыўных прычынах. 

Зараз у краіне працуюць 138 саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Пры гэтым да гэтага часу не было адзінага парадку рэгулявання іх дзейнасці.
buchanan-labs.com

Перазагрузка

У канцы мая прадстаўнікі дзяржорганаў і бізнесу абмеркавалі, як аптымізаваць працу рэгіянальных саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Іх праца патрабавала адназначнай перазагрузкі: чакалі адзіных, выразных і зразумелых правіл для ўсіх рэгіёнаў, бо практыка нярэдка адрознівалася ад рэгіёна да рэгіёна. 

Тады гаворка зайшла аб неаб-ходнасці тыпавых палажэнняў аб абласным (раённым) савеце па развіцці прадпрымальніцтва. На гэтым тыдні Саўмін зацвердзіў у аднайменнай пастанове адзіныя мэты і задачы для ўсіх рэгіянальных саветаў. Акрамя таго, дакумент зацвердзiў адзіны рэгламент работы савета, правы і абавязкі яго членаў, а таксама парадак фарміравання складу.

 Мясцовы фактар

Таццяна Быкава
Першыя рэгіянальныя саветы па развіцці прадпрымальніцтва з’явіліся ў 2011 годзе. Зараз ва ўсіх рэгіёнах краіны і Мінску працуюць 138 саветаў па развіцці прадпрымальніцтва. Прычым да гэтага часу не было адзінага парадку рэгулявання іх дзейнасці: функцыі і паўнамоцтвы саветаў вызначаліся мясцовымі орга-намі ўлады. З-за гэтага не ва ўсіх рэгіёнах у належнай меры выконваліся надзённыя задачы, такія як аператыўнае вырашэнне праблем функцыянавання бізнесу, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі органаў мясцовай улады, або стварэнне ўмоў для ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы ў сферы падтрымкі і развіцця прадпрымальніцтва.

Дырэктар Рэспубліканскага фонду садзейнічання развіццю прадпрымальніцтва Таццяна Быкава яшчэ ў маі звярнула ўвагу: мясцовыя саветы па развіцці прадпрымальніцтва павінны вырашаць канкрэтныя праблемы на месцах. Аспірант юрыдычнага факультэта БДУ, аўтар даследавання «Дыялог бізнесу і дзяржавы ў рэгіёнах: як павысіць эфектыўнасць работы саветаў па развіцці прадпрымальніцтва на лакальным узроўні» Мікіта Бяляеў дадаваў: тыпавое палажэнне — гэта кіраўніцтва да дзеяння. Даследаванне паказала: мэты, задачы і функцыянал мясцовых саветаў па развіцці прадпрымальніцтва адрозніваліся не толькі ў абласцях, але і ў раёнах:

— Каб гэтая сістэма працавала эфектыўна і якасна, неабходна ўкараненне нейкіх стандартаў, якімі будзе кіравацца савет у што-дзённай працы. Толькі ў рамках гэтай сістэмы з адзіным дакументам будзе атрымлівацца эфектыўнае ўзаемадзеянне на рэгіянальным узроўні, развіццё дыялогу паміж бізнесам і дзяржавай і прасоўванне праблем з рэгіянальнага ўзроўню на рэспубліканскі.

Шырокi круг

Новая пастанова Саўміна мяняе сітуацыю. Цяпер склад савета будзе фарміравацца з прад-стаўнікоў суб’ектаў гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна. У склад рэгіянальнага савета таксама змогуць увайсці прадстаўнікі аб’яднанняў прадпрымальнікаў, суб’ектаў інфраструктуры пад-трымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, навуковай супольнасці; фізасобы, не зарэгіст-раваныя ў якасці ІП, рамеснікі, а таксама занятыя ў сферы аграэкатурызму. Праца савета будзе ажыццяўляцца пад кіраўніцтвам старшыні выканкама альбо яго намесніка па эканоміцы. Дарэчы, намесніка старшыні савета будуць выбіраць з ліку прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці.

У Мінэканоміцы адзначаюць:

— Дакумент вызначае асноўныя задачы, на рэалізацыю якіх будзе накіравана дзейнасць рэгіяналь-ных саветаў. У іх ліку — выпрацоўка і прасоўванне ініцыятыў па актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і павышэннi ўкладу прыватнага бізнесу ў развіццё рэгіёна; разгляд спрэчных пытан-няў і канфліктных сітуацый, якія ўзнікаюць паміж суб’ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці і органамі ўлады; павышэнне ўзроўню прававой культуры і дзелавой этыкі прадпрымальнікаў, фарміраванне навыкаў рашэння праблемных пытанняў з дапамогай публічнага абмеркавання і дыялога.

Дарэчы, інфармацыя пра дзейнасць рэгіянальнага савета бу-дзе адкрытай і агульнадаступнай. Знайсці яе можна на афіцыйным сайце выканкама ў раздзеле «Савет па развіцці прадпрымальніцтва». У цэлым, дадаюць у Міністэрстве эканомікі, зацвярджэнне Тыпавога палажэння аб абласным (раённым) савеце па развіццi прадпрымальніцтва будзе садзей-нічаць вырашэнню праблемных пытанняў, ажыццяўленню прадпрымальніцкай дзейнасці на рэгіянальным узроўні, росту ўзроўню даверу бізнесу да мясцовай улады.

Новыя правілы таксама павысяць узровень адказнасці мясцовай улады за прыняцце рашэнняў, якія ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзей-насці ў рэгіёнах, і аптымізуюць працу дыялогавых пляцовак для ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнес-супольнасці, створаных пры выканкамах.

konoga@sb.by 
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter