Дзе жыве геній ?

Пастаянна папаўняюцца матэрыялы аб родным краі ў краязнаўчым гуртку сярэдняй школы № 1 гарадскога пасёлка Багушэўск Сенненскага раёна. У пасляваенны час тут вучыўся вучоны з сусветным імем — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Уладзімір Платонаў. Ужо ў 28 гадоў геній з правінцыі, вобразна кажучы, скарыў матэматычны Эверэст і тым самым праславіў не толькі маленькі Багушэўск – усю Беларусь на сусветнай прасторы. А ў суседнім Чашніцкім раёне – аснова радаводу славутага фізіка і лаўрэата Нобелеўскай прэміі Жарэса Алфёрава. Віцебская глеба, як бачым, урадлівая на таленты. Хто наступны?
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter