Дзе Купала начавала

Фестываль «Александрыя збірае сяброў» пройдзе 5—6 ліпеня

Сёлетні, пяты па ліку, купальскі фестываль «Александрыя збірае сяброў» пройдзе 5—6 ліпеня. Па традыцыі — у маляўнічым месцы на беразе Дняпра, каля моста, які злучае не толькі два населеныя пункты — Александрыю і Копысь, але і дзве вобласці — Магілёўскую і Віцебскую.

Святочныя мерапрыемствы пачнуцца з адкрыцця выставы-кірмашу вырабаў народных майстроў, на якой адбудзецца сімвалічная сустрэча трох кірмашоў — Александрыйскага (Беларусь), Сарочынскага (Украіна) і Ніжагародскага (Расія). Удзельнікаў і гасцей форуму чакаюць таксама тэатралізаваная праграма-прэзентацыя «Беларуская бульба», тэматычны канцэрт лепшых удзельнікаў праекта «Жывіце ў радасці», выступленні салістаў Магілёўскай абласной філармоніі, святочная канцэртная праграма «Александрыя гасцiнна вітае сяброў!» пры ўдзеле творчых дэлегацый Украіны, Расіі, лепшых аматарскіх калектываў Магілёўскай вобласці, а таксама маладзёжная дыскатэка.

Яркім момантам свята стане гала-канцэрт майстроў мастацтваў Беларусі, Расіі і Украіны пад назвай «Днепр — рака дружбы» з удзелам многіх вядомых артыстаў. Убачыць яго змогуць і тэлегледачы канала «Беларусь 1». Тэлевізійную версію пакажуць 6 ліпеня ў 22.15. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter