Дзівосы роднай прыроды: выбірай і любуйся!

Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, на сайце “Народнай газеты” www.ng.by у межах праекта “Сем цудаў Беларусі”, які “НГ” праводзіць у тым ліку і з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ідзе галасаванне. На першым этапе з сямі аб’ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыяльнай спадчыны кожнага раёна краіны выбіраюцца па два, якія выйдуць у наступны этап, дзе з раённых лідараў шляхам галасавання на сайце будуць абраны па два аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля будуць прэтэндаваць увайсці ў спіс сямі цудаў Беларусі.

Як вы ўжо, напэўна, ведаеце, на сайце “Народнай газеты” www.ng.by у межах праекта “Сем цудаў Беларусі”, які “НГ” праводзіць у тым ліку і з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, ідзе галасаванне. На першым этапе з сямі аб’ектаў архітэктуры, культуры, прыроды, нематэрыяльнай спадчыны кожнага раёна краіны выбіраюцца па два, якія выйдуць у наступны этап, дзе з раённых лідараў шляхам галасавання на сайце будуць абраны па два аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля будуць прэтэндаваць увайсці ў спіс сямі цудаў Беларусі.

У тым, што сярод іх будзе некалькі менавіта прыродных аб’ектаў, няма нават і сумненняў. Беларусь — краіна дзівосных, непаўторных краявідаў з унікальным раслінным і жывёльным светам. Таму амаль у кожным раёне сярод цудаў абавязкова знойдзецца нешта “на тэму прыроды”.
Дарэчы, падчас галасавання ў гэтай намінацыі ўжо абазначыліся свае лідары, якіх мы сёння і прадстаўляем у гэтым выпуску. Калі вы сярод іх знойдзеце нешта, што вас уразіла, здзівіла, захапіла ў роднай прыродзе, — заходзьце на сайт www.ng.by, шукайце гэты аб’ект у пераліку цудаў і галасуйце. А калі яго няма ў спісе — пакідайце сваю прапанову.
У нас ёсць з чаго выбіраць і ёсць чым захапляцца і любавацца. Далучайцеся!

Жывая песня Палесся

Рэкі Днепр, Прыпяць, Сож, бясконцыя лясы ствараюць Гомельшчыне непаўторны вобраз.
А Прыпяцкае Палессе нездарма называюць беларускай Амазонкай. У цэнтры яго знаходзіцца Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, амаль 95 працэнтаў якога займаюць лясы, балоты і рэкі. Ён і сам цуд, і на яго тэрыторыі можна пабачыць шмат цудаў нашай роднай прыроды. Дарэчы, у Гомельскай вобласці знаходзіцца 120 заказнікаў і 89 помнікаў прыроды рэспубліканскага і мясцовага значэння. Цікаўцеся, наведвайце, галасуйце!

Браслаўскія дзівосы

Пратокамі і рэчкамі ў ваколіцах Браслава злучана 31 возера — самы вядомы “брэнд” раёна, яго візітоўка і яго багацце.
Суперрыбалка прыхільнікам гэтага віду адпачынку на Браславах гарантавана: тут можна злавіць каралёў азёр — ліня і ляшча, а наогул сустракаецца 21 від рыбы. Старажылы кажуць, што ў 1950-я гады з азёр выцягвалі чатырохметровых вугроў таўшчынёй з трубу! Наогул на Браслаўшчыне больш за 200 азёр, а сам райцэнтр размешчаны на беразе другога па велічыні ў краіне возера Дрывяты. З яго назвай звязана прыгожая легенда, якіх шмат можна пачуць пра самыя маляўнічыя азёрныя краявіды краіны... Вядома, браслаўскія. Нездарма і адзін з чатырох нашых нацыянальных паркаў атрымаў назву “Браслаўскія азёры”.

Тэрыторыя асобага кшталту

Шмат прыродных цудаў ёсць і на Гродзеншчыне. З мэтай захавання найбольш значных прыродных комплексаў на тэрыторыі вобласці створана 58 заказнікаў рэспубліканскага і мясцовага значэння. Пад аховай знаходзяцца таксама 222 помнікi прыроды — рэдкія дрэвы, старажытныя паркі, вялікія валуны. Дарэчы, у мінулым годзе Рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Котра” разам з Нацыянальным паркам Літвы “Чапкеляй” (яны складаюць адзіны прыродны комплекс) аб’яўлены трансгранічнай Рамсарскай тэрыторыяй. Дарэчы, ва ўсім свеце такіх тэрыторый зараз толькi трынаццаць.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter