Дзіва, ды і толькі!

Гэтая невялічкая вёсачка размешчана на самым беразе ракі Ясельды. На першы погляд, нічога дзіўнага ў ёй няма. Аднак, калі трапіш у Кудрычы, складваецца ўражанне, нібы перанёсся ў часе гадоў на сто назад. Уросшыя ў зямлю драўляныя хаткі, пакрытыя чаротам, сплеценая з лазы агароджа. Рыбалавецкія прылады, якія заўважыш амаль у кожнага гаспадара. Людзі жывуць тут ціха, павольна, разважліва — зусім не падобна на сучасную імклівую рэчаіснасць.

Калі трапіш у Кудрычы, здаецца, што час тут спыніўся сто гадоў таму.

Гэтая невялічкая вёсачка размешчана на самым беразе ракі Ясельды. На першы погляд, нічога дзіўнага ў ёй няма. Аднак, калі трапіш у Кудрычы, складваецца ўражанне, нібы перанёсся ў часе гадоў на сто назад. Уросшыя ў зямлю драўляныя хаткі, пакрытыя чаротам, сплеценая з лазы агароджа. Рыбалавецкія прылады, якія заўважыш амаль у кожнага гаспадара. Людзі жывуць тут ціха, павольна, разважліва — зусім не падобна на сучасную імклівую рэчаіснасць.

У кожнай хаце саматканыя пакрывалы, фіранкі, вышытыя рознакаляровымі кветкамі, самаробная мэбля. Парадак, парадак абсалютна ва ўсім.

Гэты аддалены, схаваны за лясным гушчаром населены пункт, як, бадай, ніякі іншы на Піншчыне, захаваў самабытны ўклад жыцця, удыхнуў у сябе таямнічы пах старога добрага Палесся. Дзіва, ды і толькі!

НА ЗДЫМКАХ: народны этнаграфічны калектыў “Дабраславачка” Дабраслаўскага СДК; народны майстар выцінанкі і пісанкі Аксана СМУЖЭВІЧ (справа).

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter