Дзісна паднесла «сюрпрыз»

Рака Дзісна раздзяляе Шаркоўшчыну. Звычайна спакойная, яна не-не, ды і паднясе «сюрпрыз». Так здарылася і сёлета: значна выйшла з берагоў і падтапіла вуліцы Красная горка, імя Будзённага, Берагавога, Дзяржынскага

Жана Альшэўская, якая жыве на апошняй, паведала:

— Гэта першае такое навадненне за ўвесь час, што мы жывём тут. Вада ўсюды: у лазні, гаражы, хаце. Мэблю давялося падымаць і ставіць на цагліны. Сваю дапамогу прапаноўвалі работнікі МНС. Прыходзіла агент дзяржстраху, рабіла здымкі. Сказала, што дадуць кампенсацыю. Нам патрэбна будзе мяняць падлогу.

— У вадзе поўнасцю аказаліся 9 дамоў і 40 гаспадарчых пабудоў. Людзей не перасялялі, але ў трох гаспадароў рэчы давялося вывезці, — праінфармаваў начальнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Федуковіч. —Узровень вады ў Дзісне пачаў змяншацца. За два апошнія дні — на 31 сантыметр.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

НА ЗДЫМКУ: вось такую сітуацыю можна назіраць у Шаркоўшчыне ля самай дарогі на Браслаў.

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter