Дзіўныя кватэры для шпакоў

Менавіта тут працуюць Алена і Барыс БАРЭЛІ (на здымку) — таленавітыя творчыя асобы, за якімі гужам цягнуцца і хлопчыкі, і дзяўчынкі.

Такія цудоўныя домікі для птушак вырабляюць у Багушэвіцкім дзіцячым садку-сярэдняй школе Бярэзінскага раёна

Менавіта тут працуюць Алена і Барыс БАРЭЛІ (на здымку) — таленавітыя творчыя асобы, за якімі гужам цягнуцца і хлопчыкі, і дзяўчынкі.

Алена — кіраўнік гуртка «Флорадызайн», а яе муж — настаўнік працоўнага навучання. Уся прыгажосць, што нараджаецца ў іх творчых аўдыторыях, з часам пераносіцца на тэрыторыю школы.

— Ужо трэцюю вясну сустракаюць шпакі і ў нашым многакватэрным доміку на тры сям’і, — усміхаецца Алена. — Мы заўважылі, што птушкам вельмі даспадобы яркія афарбоўкі, а ўнутры — больш шурпатыя сцены. Зробленыя намі дэкарацыі — і сасновыя шышкі, і бярозавыя галінкі, многія іншыя — таксама падабаюцца, а на адным з домікаў мы размясцілі карту нашай краіны з надпісам «Запрашаем у Беларусь!»

Дзеці з задавальненнем назіраюць за птушкамі і працягваюць ствараць сваімі рукамі новыя дзіўныя вырабы.

Усяго на рахунку багушэвіцкіх майстроў больш за 20 шпакоўняў, з якіх ні адна не паўтарае папярэднюю.

Алена ГРОМАВА

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter