Дзіўная вёска

Трактарыст, выпіўшы значна больш меры, вячэрнімі прыцемкамі згубіў арыентацыю. Звярнуў на дарогу да суседняй вёскі, збіўся з яе, паездзіў па ваколіцах, забуксаваў і ўрэшце заглушыў трактар. Вылез, агледзеўся. Убачыў удалечыні агеньчыкі вёскі і скіраваўся напрасткі да іх. Убіўся ў гушчар, перайшоў яго, а затым напароўся на нейкія платы. Дзе абходзіў іх, дзе пералазіў… Ушчэнт замучыўся, але выбіўся нарэшце на дарогу. Якраз па ёй жанчына ішла.

— Цётка, — звяртаецца да яе знясілены трактарыст. — Што гэта за вёска такая дзіўная ў мяне за спіной: адны платы жалезныя панастаўлены?

— Дурань ты п’яны, — адказвае тая. — Гэта ж могілкі!..

Ігар ПРАКАПОВІЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter