«Дзікае паляванне караля Стаха» – на чатырох мовах

— Да юбілею выходзіць у эфір цыкл радыёперадач «Пяць хвілін з Уладзімірам Караткевічам», стартуе і пісьменніцкая акцыя «Жыву i дыхаю, мой родны край, табою». У гэтыя ж дні ўзнагародзяць пераможцаў гарадскіх паэтычных і мастацкіх конкурсаў, віктарын, прысвечаных творчасці знакамітага земляка, адбудуцца прэзентацыі відэафільмаў, кніг і выстаў, — расказала «БН» Ірына Воранава, дырэктар Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Тыдзень ушанавання памяці Уладзіміра Караткевіча распачаўся ўчора ў Оршы, на радзіме пісьменніка, і прысвечаны 80-годдзю з дня яго нараджэння.

— Да юбілею выходзіць у эфір цыкл радыёперадач «Пяць хвілін з Уладзімірам Караткевічам», стартуе і пісьменніцкая акцыя «Жыву i дыхаю, мой родны край, табою». У гэтыя ж дні ўзнагародзяць пераможцаў гарадскіх паэтычных і мастацкіх конкурсаў, віктарын, прысвечаных творчасці знакамітага земляка, адбудуцца прэзентацыі відэафільмаў, кніг і выстаў, — расказала «БН» Ірына Воранава, дырэктар Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны.

Значная падзея тыдня — адкрыццё абноўленай экспазіцыі музея СШ № 3 Оршы, дзе вучыўся Уладзімір Караткевіч, і менавіта школа перадала ў Дзяржаўны музей Караткевіча кнігі з яго аўтографамі, афішы, перапіску…. І першай у Беларусі распачала працу па ўшанаванні памяці пісьменніка.

Юбілею прысвечаны і паказ спектакля «Ладдзя роспачы» Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Я. Коласа.

Дарэчы, у Оршу на святкаванне завітае пляменніца Караткевіча — Алена Сінькевіч з сям’ёй, міністр культуры Павел Латушка, даследчыкі жыцця і творчасці пісьменіка Адам Мальдзіс, Анатоль Верабей, госці з Польшчы і Украіны і інш. Чакаюць тут і пасла Швецыі Стэфана Эрыксана, які добра валодае беларускай мовай, а вывучыў яе, каб ў арыгінале прачытаць творы Караткевіча.

26 лістапада, у дзень нараджэння слыннага пісьменніка, у царкве Святога Леаніда — паніхіда аб яго ўпакаенні. Затым у музеі пагасяць юбілейны паштовы канверт з арыгінальнай маркай. У гэты ж дзень адкрываецца ІІІ Міжнародная канферэнцыя «Уладзімір Караткевіч — глабальны погляд». У ёй прымуць удзел больш за 40 даследчыкаў і навукоўцаў. Пройдзе і прэзентацыя кнігі «Дзікае паляванне караля Стаха», якая выдадзена ў гэтым годзе на беларускай, рускай, англійскай і ўкраінскай мовах.

Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter