Дзікі атакуюць. Па ўсіх напрамках

БРАСЛАЎШЧЫНА — запаветны край. Сюды едуць на адпачынак не толькі з розных куткоў нашай краіны, але з блізкага і далёкага замежжа. І не толькі для таго, каб паплёскацца ў ласкавых блакітных водах бясконцых азёр, пазагараць на залацістых пляжах. Сярод гасцей нямала паляўнічых, бо ў тутэйшых лясах пад аховай ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» развялося шмат дзікай жывёлы. Асабліва свіней. І калі ад гэтага багацця паляўнічыя з Расіі, Італіі, Францыі, Фінляндыі і іншых краін не могуць схаваць свайго захаплення, то самі браслаўчане ледзь не плачуць: дзікія свінні дратуюць агароды, вынішчаюць пасевы і нават нападаюць на людзей. Так, механізатар СПК «Маяк-Браслаўскі» Юрый Белусь пайшоў у хлеў і ўбачыў на саломе дзіка. Пакуль думаў, як пазбавіцца ад няпрошанага госця, той кінуўся на чалавека. Два месяцы залечваў потым у бальніцы гаспадар нанесеныя дзіком раны. На бясконцыя звароты ў розныя высокія інстанцыі асаблівых зрухаў у вырашэнні набалелай праблемы да апошняга часу не назіралася.

Толькі цяпер зняты ліміты на іх адстрэл. Ці справімся?..

БРАСЛАЎШЧЫНА — запаветны край. Сюды едуць на адпачынак не толькі з розных куткоў нашай краіны, але з блізкага і далёкага замежжа. І не толькі для таго, каб паплёскацца ў ласкавых блакітных водах бясконцых азёр, пазагараць на залацістых пляжах. Сярод гасцей нямала паляўнічых, бо ў тутэйшых лясах пад аховай ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» развялося шмат дзікай жывёлы. Асабліва свіней. І калі ад гэтага багацця паляўнічыя з Расіі, Італіі, Францыі, Фінляндыі і іншых краін не могуць схаваць свайго захаплення, то самі браслаўчане ледзь не плачуць: дзікія свінні дратуюць агароды, вынішчаюць пасевы і нават нападаюць на людзей. Так, механізатар СПК «Маяк-Браслаўскі» Юрый Белусь пайшоў у хлеў і ўбачыў на саломе дзіка. Пакуль думаў, як пазбавіцца ад няпрошанага госця, той кінуўся на чалавека. Два месяцы залечваў потым у бальніцы гаспадар нанесеныя дзіком раны. На бясконцыя звароты ў розныя высокія інстанцыі асаблівых зрухаў у вырашэнні набалелай праблемы да апошняга часу не назіралася.

У РАЁНЕ створана спецыяльная пастаянная камісія па патравах дзікімі жывёламі, у якую ўвайшлі прадстаўнікі розных арганізацый. У тым ліку — райсельгасхарча і ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры». Сакратар камісіі Мікалай Бараноўскі, ён жа намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Браслаўскага райвыканкама, кладзе перада мной цэлы стос заяў ад жыхароў раёна. Вось некаторыя з іх:

«Я, Кушнер Павел Васільевіч, жыву ў вёсцы Манастыр Слабодкаўскага сельскага Савета. Маю зямельны ўчастак, дзе вырошчваю для сябе бульбу. На працягу год пяці сутыкаюся з адной і той жа праблемай — гэта дзікія свінні. Сёлетні год не стаў выключэннем. З 30 сотак бульбянога поля на дадзены час прыкладна пяць ужо знішчана дзікамі. З гэтай праблемай звяртаўся ў Слабодкаўскі сельскі Савет. Дапамогі не паступіла. Адказ з Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры», кіраўнікоў іншых арганізацый раёна адзін: «Твая зямля — твае праблемы».

Яўген Мінайто: «Дзікімі свіннямі на маім агародзе плошчай 0,9 гектара знішчана жыта на 60 працэнтаў. Што рабіць нам, сяльчанам? З-за гэтых стварэнняў нічога не пасеяць, не пасадзіць. Колькі ўкладзена сіл і сродкаў, а вынік адзін — для дзікоў. Няўжо дзік — галоўны, а людзі — прыдатак для яго? Зразумейце, гэта — крык душы! Нацыянальны парк усё ж павінен быць у адказе за сваю жывёлінку. Іх прыбытак — гэта слёзы сяльчан».

Пётр Стрыжко з Браслава: «Я пасадзіў бульбу ў вёсцы Краснасельцы на плошчы 7—8 сотак за 200 метраў ад хаты Пясчынскага Іосіфа. Паехаў 8 чэрвеня ў 10 гадзін на праполку. На ўчастку заўважыў статак свіней колькасцю 13 штук. Усё на полі было амаль знішчана. Я — інвалід другой групы. Прашу садзейнічаць у кампенсацыі Нацыянальным паркам урону, нанесенага дзікімі свіннямі».

Велізарныя страты нясе грамадскі сектар сельскай гаспадаркі. Летась дзікімі свіннямі пашкоджана 4155 гектараў зерневых і зернебабовых з 22 тысяч наяўных. Яшчэ большы ўрон быў нанесены на палетках кукурузы. З усяго кліна 5,5 тысячы гектараў знішчана 1728 гектараў.

— У нас было пасеяна 300 гектараў кукурузы, — расказаў старшыня СВК «Маяк-Браслаўскі» Рамуальд Шукель. — Роўна палову, 150 гектараў, поўнасцю вынішчылі дзікі. А мы ж толькі на насенне аддалі 250 мільёнаў рублёў, бо бяром імпартныя сарты. Маглі б атрымаць па 80 цэнтнераў зерня кукурузы з гектара. Не выйшла.

Сельгасарганізацыі раёна ў цэлым з-за шкоды, нанесенай дзікамі, недабралі ў 2012 годзе 25,9 тысячы тон сіласу і 7,48 тысячы тон зерня. Некаторыя гаспадаркі па гэтай прычыне былі вымушаны закупляць за межамі раёна кармы для буйной рагатай жывёлы, бо ўласных не хапіла. А былі ж яшчэ расходаваны немалыя сродкі на закуп насення, сяўбу, ахову раслін. За тры апошнія гады дзікія свінні нанеслі страты сельгасарганізацыям раёна на 21,5 мільярда рублёў. У тым ліку ў 2013 годзе — на 9,6 мільярда рублёў.

Паўстае законнае пытанне: «Як такое можа быць і чаму не прымаюцца належныя меры?»

АКАЗВАЕЦЦА, заходы да змянення сітуацыі рабіліся, і неаднойчы. Так, яшчэ ў 2007 годзе сабраліся прадстаўнікі ажно 5-ці зацікаўленых міністэрстваў. Былі распрацаваны мерапрыемствы, занатаваныя ў адпаведную інструкцыю, як звесці да мінімуму страты ад дзікіх свіней. Даводзіліся пэўныя задачы як землеўладальнікам, так і гаспадарам паляўнічых угоддзяў.

— Аднак належнага эфекту гэтыя мерапрыемствы не прынеслі, — канстатуе Мікалай Бараноўскі. — Працэнтаў на семдзесят—восемдзесят іх проста аказалася немагчымым выканаць: як для сельгаспрадпрыемстваў, так і для індывідуальных уласнікаў. Напрыклад, у мерапрыемствах быў запіс, што землеўладальнікі павінны папярэдзіць пашкоджанне ўчасткаў метадам агароджвання і тым самым паставіць бар’ер для дзікіх жывёл. Лёгка сказаць «агарадзіць». А як на справе? У 2010—2011 гадах насельніцтву для гэтых мэт адпускалася дробнатаварная драўніна па нізкіх сімвалічных цэнах: 100—150 тысяч рублёў за метр кубічны. Зараз такіх адпускных цэн няма. Яны такія ж, як і па ўсёй рэспубліцы. Гэта адзін момант. Па-другое, людзям, якія звяртаюцца ў Нацыянальны парк за набыццём будаўнічага матэрыялу, прапаноўваюць яго не па месцы жыхарства, а ўдалечыні ад яго: там, дзе вядуцца ў лясгасах рубкі догляду. Адзін транспарт чаго каштуе! Па-трэцяе, людзі, у якіх пашкоджваюцца ўчасткі, пераважна даволі састарэлага ўзросту, не ў кожнага ёсць дзеці, каб дапамагчы. А не зробіш агароджу — нельга разлічваць і на кампенсацыю ўрону. А як агарадзіць тысячы гектараў палёў сельгаспрадпрыемстваў? Гэта практычна немагчыма па той простай прычыне, што ў апошніх няма ні сродкаў на гэта, ні рабочай сілы.

Аграрыі Браслаўшчыны з нашэсцем дзікоў паспрабавалі змагацца наступным чынам: замест кукурузы, плошчы якой скарацілі сёлета на 1300 гектараў, пачалі высяваць сорга і проса. Разлік быў на тое, што гэтыя культуры хоць і не такія прадуктыўныя, але і ў свіней не будуць карыстацца «попытам». Спадзяванні не апраўдаліся...

КАБ НЕ СКЛАДВАЛАСЯ ўражанне, што ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» з’яўляецца ў гэтай сітуацыі ў ролі назіральніка ці абаронцы дзікоў, адзначым, што гэта далёка не так. Са свайго боку ён робіць намаганні, каб палепшыць сітуацыю: усталёўвае кармушкі для дзікіх жывёл, засявае спецыяльна для іх палі, робіць адстрэл. У сезон здабычы 2011—2012 года пры ліміце 1500 галоў было адстрэлена 1499, у сезон 2012—2013 года пры ліміце 1565 галоў — 1547.

Як бачым, ліміты па адстрэлу выконваюцца. Дык у чым справа? Згодна праведзеным ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» вясеннім улікам дзікіх жывёл у 2013 годзе, колькасць дзікага кабана была ўсяго 1360 галоў. Незалежныя ж эксперты даводзяць, што дзікіх свіней у чатыры разы больш. А значыць, і ліміты па адстрэлу дзіка нізкія.

Які сэнс у такім разе ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» не называць рэальную лічбу колькасці дзікоў? Тут, аказваецца, у яго ёсць свой кроўны інтарэс. Паляванне на дзіка прываблівае замежных турыстаў. Яны вязуць валюту. Толькі летась Браслаўшчыну наведала 257 замежных паляўнічых, праведзена 80 тураў. Атрымана ад іх 2 мільярды 812 мільёнаў выручкі. Ліцэнзія на дзіка ўзростам да 2-х год каштуе мільён рублёў. Мясцовым паляўнічым такія цэны непад’ёмныя. Многія з іх паздавалі ружжы, бо няма сэнсу трымаць. А таму і не дзіўна, што дзікі пачалі «заглядваць» у хлявы сяльчан і нават у сам Браслаў, нападаць на людзей.

— Нашага механізатара, Юрыя Белуся, дзік пакусаў так, што чалавек два месяцы ляжаў у бальніцы, — абураўся старшыня СВК «Маяк-Браслаўскі» Рамуальд Шукель. — Дзікія кабаны падыходзяць да самага свінакомплекса. Яны могуць любую хваробу занесці. У Расіі, ведаю з газет, там, дзе з’яўляюцца дзікія кабаны, іх адстрэльваюць да адзінага. У нас жа, у Нацыянальным парку, заяўляюць, што іх яшчэ мала...

Узважваючы сур’ёзнасць сітуацыі з патравамі сельскагаспадарчых культур дзікімі жывёламі ў Браслаўскім раёне, старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец прапанаваў рад неадкладных мер па выпраўленні становішча. У прыватнасці: «Лічым мэтазгодным даручыць Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Міністэрству лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь унесці ў выглядзе выключэння для Браслаўскага раёна наступныя змены ў нарматыўныя дакументы па вядзенні паляўнічай гаспадаркі і палявання:

павялічыць ліміт адстрэлу дзікага кабана да зніжэння пашкоджання ім сельскагаспадарчых культур на ўзроўні 10 працэнтаў (у тым ліку прамадстрэл);

распрацаваць адпаведны комплекс мерапрыемстваў па падліку пагалоўя дзікіх жывёл для ацэнкі яго рэальных аб’ёмаў і ўстаноўкі лімітаў здабычы;

удасканаліць і актывізаваць біятэхнічныя мерапрыемствы, якія праводзяцца паляўнічакарыстальнікамі па адцягненні дзікага кабана ад пасеваў сельскагаспадарчых культур і населеных пунктаў з прымяненнем хімічных рэпелентаў па смаку і паху;

павялічыць адлегласць прыкормачных пляцовак да 5 кіламетраў ад населеных пунктаў і размяшчаць іх толькі ў лясных масівах;

устанавіць мінімальны кошт разавых ліцэнзій на кабана сяголетка і маладняка да 2 год для мясцовых паляўнічых, найперш за ўсё з сельскіх жыхароў;

унесці змяненні ў нарматыўныя дакументы па ахове дзяржаўнай маёмасці і маёмасці грамадзян».

У чэрвені прапановы Аляксандра Косінца былі абмеркаваны на сумеснай рабочай нарадзе прадстаўнікоў міністэрстваў лясной гаспадаркі, прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, сельскай гаспадаркі, Упраўлення справамі Прэзідэнта. Па многіх пунктах прынята станоўчае рашэнне. Было пастаўлена таксама пытанне аб дзяржаўным страхаванні пасеваў як сельгасарганізацый, так і індывідуальных уласнікаў ад патравы дзікімі жывёламі. Так, як гэта робіцца пры страхаванні ад неспрыяльных умоў надвор’я.

В ТЕМУ

Кабанья навала бесконтрольна?

БЕЛАРУСЬ ввела временные ограничения на ввоз на свою территорию из Амурской области и Краснодарского края восприимчивых к ящуру животных, мяса и мясопродуктов, другого сырья, полученных от их убоя. Об этом сообщает Департамент ветеринарного и продовольственного надзора Минсельхозпрода.

Ящур, заметим, гораздо более опасное заболевание, чем африканская чума свиней. Главное, что в отличие от АЧС, он опасен для людей. Правда, от человека к человеку не передается. Но заболеть им можно, употребляя сырое молоко больных животных или продукты его переработки, реже заражение происходит через мясо...

По свидетельству доктора ветеринарных наук, ректора Витебской академии ветеринарной медицины Антона Ятусевича, у животных описано 593 болезни, из которых 198 опасны в том числе и для человека. Разве это не повод, чтобы стать предельно осторожными и осмотрительными?

На этом фоне не так безобидно выглядит все возрастающая популяция дикого кабана. Полчища этих животных не только ведь наносят колоссальный вред, уничтожая огороды и поля. Как установили мировые эксперты, «дики» — главные разносчики АЧС! Уж сколько раз Минсельхозпрод обращался в различные природоохранные ведомства с предложением оптимизировать численность диких свиней, которые ввергают сельхозпроизводителей в неимоверные убытки. Иногда они не дают растениям даже взойти. Однако такой, казалось бы, несложный вопрос, как отстрел распоясавшегося зверя, не удается решить уже который год.

В чем дело?

В инертности, неповоротливости соответствующих служб в оценке ситуации и принятии необходимых решений! Вот когда что-то, не дай Бог, случится, тогда мы спохватываемся, прозреваем, ищем виноватых, а заодно и оправдание своей бездеятельности, граничащей порой с уголовным преступлением.

Тем временем в одном из районов Брестской области мне рассказывали, что «в гости» на ферму, где находится крупный рогатый скот, наведываются зубры. Но не случилось бы чего непредвиденного, как с теми же кабанами. Ведь диких животных ветеринары на самочувствие не обследуют, от них всего можно ожидать.

Олег ШВЕДОВ, «БН»

P.S. Калі рыхтаваўся матэрыял да друку, стала вядома, што ў Браслаўскім раёне зняты ўсялякія ліміты на адстрэл дзікіх свіней. Для мясцовых паляўнічых ліцэнзія стала танней у 2—3 разы. Так, калі ліцэнзія на дзіка ўзростам да 2-х год каштавала раней мільён рублёў, то цяпер — 400 тысяч. Паляванне дазволена ўжо сёння не толькі браслаўчанам, але і паляўнічым з іншых раёнаў. Адзінае, што яны павінны — акрамя набыцця ліцэнзіі, заплаціць за пражыванне і харчаванне ў Нацыянальным парку «Браслаўскія азёры». Аб гэтым паведаў начальнік аддзела аховы жывёльнага і расліннага свету ДПУ «Нацыянальны парк «Браслаўскія азёры» Сяргей Туронак.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter