Магчымасць прайсцi рэпетыцыйнае тэсцiраванне ў рэжыме анлайн з учарашняга дня атрымалi ўсе жадаючыя, праiнфармавалi ў Рэспублiканскiм iнстытуце кантролю ведаў. Паралельна iдзе вочная форма тэсцiравання. Першы этап РТ стартаваў 1 кастрычнiка.

Па словах дырэктара РIКВ Юрыя Мiксюка, i вочная наведвальнасць пунктаў рэпетыцыйнага тэсцiравання сёння досыць высокая. Тым не менш ёсць юнакi i дзяўчаты, якiя па нейкiх прычынах не могуць паўдзельнiчаць у падобнай праверцы ведаў вочна. Новая форма работы арыентавана ў першую чаргу на iх.
Дарэчы, упершыню такi фармат тэсцiравання выкарысталi вясной гэтага года, кажа Юрый Мiксюк. Прычыны, па якiх фармат з’явiўся, былi звязаны з эпiдэмiялагiчным становiшчам.
— Таму ўжо тады тыя, хто хацеў, маглi адпрацаваць анлайн-заданнi трэцяга этапу папярэдняга рэпетыцыйнага тэсцiравання.
Дарэчы, ёсць яшчэ адна форма праверкi ведаў у фармаце РТ — дыстанцыйная, якая iснуе не першы год. Аднак яна станавiлася даступнай абiтурыенту ўсяго толькi аднойчы на працягу падрыхтоўкi па адным з прадметаў. Рознiца гэтай формы i новага метаду — у фармаце правядзення i заданнях. Правяраючы веды праз дыстанцыйную форму, абiтурыент, растлумачыў Юрый Мiксюк, не абмежаваны ў часе. Гэта работа ў фармаце адказаў i разбору памылак.
— Анлайн-фармат будзе больш наблiжаны да рэальных умоў ЦТ.
Гэта значыць, што пасля пачат-ку экзамена камп’ютар будзе кантраляваць час, як i на ўступным экзамене. Акрамя таго, тут, за-пэўнiлi ў РIКВ, абiтурыент атрымае iншыя варыянты заданняў, не такiя, як на дыстанцыйнай праверцы.
— Варыянты тэстаў па вучэбных прадметах, якiя будуць прадстаўлены пры правядзеннi гэтых двух вiдаў рэпетыцыйнага тэсцiравання, розныя. Дарэчы, анлайн-праверка паказвае рэальны ўзровень ведаў i дае магчымасць выявiць прабелы.
Нагадаем, рэпетыцыйнае тэсцiраванне традыцыйна праводзiцца ў тры этапы. Першы праходзiць у кастрычнiку — снежнi, другi — у студзенi — лютым, трэцi — у сакавiку — красавiку. Пералiк устаноў адукацыi, на базе якiх можна прайсцi выпрабаванне, ёсць на сайце РIКВ. Пры гэтым у кожным пункце тэсцiравання свой графiк правядзення i колькасць удзельнiкаў РТ па вучэбных прадметах.
arteaga@sb.by