У Гродне ў новым маладзёжным культурна-забаўляльным цэнтры «Галактыка» пройдзе дабрачынная акцыя для дзяцей.
Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт падрыхтаваў дыскапраграму, на якую запрасіў 70 вучняў спецыяльных агульнаадукацыйных школ-інтэрнатаў для дзяцей з парушэннем зроку і слыху, дзіцячага дома і выхаванцаў сацыяльнага прытулку.
Салодкія пачастункі і падарункі ўдзельнікам свята падораць гродзенскія прадпрыемствы «Малочны Мір», Гродзенскі кансервавы завод, «Купалінка» i ДП «Камбінат школьнага харчавання Ленінскага раёна.
Такія акцыі стануць добрай традыцыяй і будуць праходзіць неаднаразова на працягу ўсяго года.