Дыліжанс, кацер, паравозiк

Сезон рачных і пешых прагулак адкрыты ў Магілёўскім заасадзе

Сезон рачных і пешых прагулак адкрыўся ў Магілёўскім заасадзе. Цяпер, акрамя традыцыйнага знаёмства з ляснымі і экзатычнымі жывёламі, паездак на паравозіку, тут можна пакатацца на конным дыліжансе і катэры па Дняпры.

Прагулку будуць суправаджаць цікавыя аповеды экскурсавода. У склад такой вандроўкі ўваходзіць і «лесвіца здароўя» — гэта частка пешай прагулкі ад пляцоўкі з выглядам на горад да прыстані. Яе ўжо назвалі «прафілактыкай жыцця» — за карысць для здароўя.

Пакуль гараджане асвойваюць новыя прапановы, у заасадзе строяць новыя планы. Сярод іх — стварэнне ўмоў для рачных прагулак для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, у тым ліку фунікулёра для спуску на прыстань. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter