Два юбiлеi Дома дружбы

Селета споўнiлася 80 гадоў Беларускаму таварыству дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi i 50 гадоў самому Дому дружбы

Гэты год асаблiвы для супрацоўнiкаў i актывiстаў Дома дружбы. 7 красавiка споўнiлася 80 гадоў Беларускаму таварыству дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi. Акрамя гэтага, сёлета адзначаецца 50-годдзе i самога Дома дружбы. З нагоды гэтых двух юбiлеяў адбылося ўрачыстае пасяджэнне праўлення Беларускага таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi. 

Выступаючы на пасяджэннi, старшыня прэзiдыума БелТД Нiна Iванова ўспомнiла тых, хто стаяў ля вытокаў стварэння таварыства: вядомых пiсьменнiкаў Янку Купалу, Якуба Коласа, Цiшку Гартнага, Мiхася Чарота. Заснавальнiкамi з’явiлiся таксама Iнстытут беларускай культуры, Першы беларускi дзяржаўны тэатр, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва. 

Сёння ў Доме дружбы працуюць 36 таварыстваў. БелТД у свой час выступiла iнiцыятарам стварэння Асацыяцыi параднёных гарадоў. Зараз усталяваны сувязi 40 беларускiх гарадоў з партнёрамi ў 24 краiнах свету. Беларускае таварыства дружбы i культурнай сувязi з замежнымi краiнамi разам з партнёрамi з-за мяжы плённа працуе над рэалiзацыяй розных гуманiтарных праграм, галоўнай мэтай якiх з’яўляецца аказанне дапамогi пацярпелым ад аварыi на Чарнобыльскай АЭС раёнам Беларусi. Акрамя гэтага, супрацоўнiкi Дома дружбы працуюць над замацаваннем сувязей з беларускай дыяспарай за мяжой, прадстаўнiкамi нацыянальных меншасцей, якiя пражываюць у Беларусi. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter