У Нацыянальным мастацкім музеі адкрыецца знакамітая выстава «Вынаходкі да Вінчы»

Два колы ад да Вінчы

Выстава распрацавана аўстралійскай кампаніяй «Грандэ Эксібішнс» сумесна з Leonardo da Vinci Museo ў Італіі. Экспазіцыя налічвае 200 экспанатаў, якія з 2006 года ўжо ўбачылі жыхары ЗША, Лацінскай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, Японіі, Расіі, Вялікабрытаніі, Заходняй Еўропы.


У Нацыянальным мастацкім музеі 1 сакавіка адкрыецца знакамітая выстава «Вынаходкі да Вінчы». Адзіная ў свеце і самая буйная перасоўная экспазіцыя прысвечана творчасці вялікага італьянца Леанарда да Вінчы, якога называюць «універсальным чалавекам». Яна раскрывае маштабы працы Леанарда ў дзевяці розных сферах: фізіцы, механіцы, грамадзянскай і ваеннай інжынерыі, гідраўліцы, анатоміі, авіяцыі, мастацтве эпохі Адраджэння, навуковых даследаваннях.

Усе экспанаты створаны італьянскімі рамеснікамі ў дакладнай адпаведнасці з рукапісамі Леанарда да Вінчы, пры гэтым выкарыстоўваліся тэхніка і матэрыялы эпохі Адраджэння. Спецыялістамі было вывучана больш за 6000 старонак рукапісаў да Вінчы, расшыфраваныя яго коды і наўмысныя памылкі. Вынаходнік спецыяльна дапускаў памылкі ў чарцяжах, каб захаваць свае адкрыцці ў тайне. Таму многія запісы генія былі для чалавецтва неразгаданымі. У залах музея можна будзе ўбачыць танк, акваланг, лятальны апарат, веласіпед, парашут, падводную лодку, ідэальны горад і многія іншыя вынаходкі, вырабленыя так, як прадстаўляў іх Леанарда да Вінчы ў далёкім XV стагоддзі. Сам ён ніколі не спрабаваў увасобіць у жыццё свае ідэі і не выносіў іх на публічнае абмеркаванне. Таму пра многія адкрыцці стала вядома толькі пасля яго смерці.

Ірына СВІРКО
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter