Дваіх адкапалі жывымі, трэцяга не ўдалося

У гарадскi пасёлак Бягомль Докшыцкага раёна прыехала з Мінска ў госці да бабулі трынаццацігадовая ўнучка Марына. Убачыўшы, што  людзі нясуць з лесу лісічкі, заахвоцілася таксама назбіраць. Бабуля яе адгаворвала, бо з-за нямогласці не магла з ёй пайсці, як  у папярэднія гады. Але Марына не паслухалася і ўпотайкі адправілася ў лес. Вельмі ж хацелася пачаставаць любімую бабулю лісічкамі.

У гарадскi пасёлак Бягомль Докшыцкага раёна прыехала з Мінска ў госці да бабулі трынаццацігадовая ўнучка Марына. Убачыўшы, што  людзі нясуць з лесу лісічкі, заахвоцілася таксама назбіраць. Бабуля яе адгаворвала, бо з-за нямогласці не магла з ёй пайсці, як  у папярэднія гады. Але Марына не паслухалася і ўпотайкі адправілася ў лес. Вельмі ж хацелася пачаставаць любімую бабулю лісічкамі.

А іх і сапраўды было шмат. Жаўцелі яны прываблівымі палянкамі. І так дзяўчынка захапілася, што не прыкмеціла, як заблудзілася. Спробы знайсці дарогу дахаты завялі яшчэ ў большую глухамань. Вечарэла. Стомленая, прысела пад дрэвам і заплакала. Адсутнасць унучкі ўстрывожыла бабулю. Суседка падказала, што бачыла дзяўчынку з кошыкам па дарозе ў лес. Тэрмінова былі арганізаваны пошукі, якія нічога не далі. І толькі выпадкова, калі ўжо змяркалася, Марыну напаткала запозненая грыбніца і вывела дахаты.

Гэта гісторыя закончылася шчасліва. А вось два другія выпадкі — трагічна.  Ля вёскі Альгова Віцебскага раёна  ёсць пясчаны кар’ер. Глыбіня яго — з пяціпавярховы дом. Сюды і хадзілі гуляць трое вучняў мясцовай школы: выкапвалі ў пясчанай сцяне хованкі. А яна вазьмі і абваліся. Дзесяцігадовы хлопчык быў засыпаны паўтараметровым слоем зямлі. Вызвалілі яго з-пад завалу работнікі МЧС, а брыгада «хуткай дапамогі» на працягу амаль паўгадзіны змагалася за жыццё дзіцяці. Не ўдалося. Двое другіх дзяцей уцалелі цудам.

Ніяк няможна пакідаць дзяцей без нагляду. Аб гэтым лішні раз сведчыць і здарэнне ў дачным доме вёскі Гародня Аршанскага раёна. Гаспадыня дачы і яе дачка замкнулі ў доме  чатырохгадовага хлопчыка, а самі  заняліся агародам. Калі ўбачылі праз некаторы час, што драўляны дом палыхае ў агні, зрабіць было што-небудзь позна...

Работнікі Віцебскага абласнога кіравання  Міністэрства па надзвычайных сітуацыях лічаць, што бяды можна пазбегнуць, папярэдзіць яе. Па ўсёй вобласці, у кожным раёне цяпер  праводзіцца акцыя «Лета — без дыму і агню», у ходзе якой даюцца ўрокі бяспекі дома, на вадаёмах, у лесе. Так, у сярэдзіне гэтага тыдня  намеснік начальніка абласнога УМНС Аляксандр Ярмош і першы намеснік начальніка Полацкага ГРАНС Ілля Кошкін сустрэліся з дзецьмі і супрацоўнікамі дзіцячага аздараўленчага лагера «Лясная казка» ў Полацкім раёне. Яны расказалі аб асноўных прычынах пажараў, як правільна весці сябе, каб захаваць жыццё. Асаблівы акцэнт быў зроблены на бяспеку паводзін на вадаёмах. Дзяцей азнаёмілі з аварыйна-выратавальнай тэхнікай, правялі віктарыну, пакінулі павучальныя лістоўкі-нататкі.

Такія ж сустрэчы праведзены ў дзіцячых лагерах Віцебскага, Пастаўскага, Чашніцкага і іншых раёнаў, а таксама ў Вялішковіцкім сельскім Савеце Лёзненскага раёна.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter