Душа, напоўненая сонцам

ЁЮ КАРЫСТАЮЦЦА і бібліятэкары, і шматлікія юныя чытачы. Па творах з гэтай цудоўнай кнігі праводзяцца літаратурныя хвілінкі, літаратурныя вандроўкі, чытаюць іх у дзіцячых і іншых установах.

У Рагачоўскай дзіцячай бібліятэцы кніга Міколы Чарняўскага «Сонечны кошык» стала ўжо настольнай.

ЁЮ КАРЫСТАЮЦЦА і бібліятэкары, і шматлікія юныя чытачы. Па творах з гэтай цудоўнай кнігі праводзяцца літаратурныя хвілінкі, літаратурныя вандроўкі, чытаюць іх у дзіцячых і іншых установах.

— Аднойчы ў нас адбылася прэзентацыя кнігі «Сонечны кошык» з удзелам аўтара — нашага земляка, які вучыўся ў Беліцкай сярэдняй школе Рагачоўскага раёна, — расказвае загадчыца бібліятэкі Людміла Гуськова. — Цяпер праводзім з дзецьмі разнастайныя мерапрыемствы, выкарыстоўваючы творы з гэтай кнігі. Мяркую, юныя чытачы палюбілі яе: кніга спрыяе выхаванню ў дзяцей любві да Радзімы, роднай прыроды, беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя, павагі да старэйшых.

З кнігі юныя чытачы даведаюцца шмат цікавага і карыснага, спазнаюць радасць хараства роднай прыроды, пабываюць у дзівосным свеце казак. Сустрэнуцца з героямі гумарыстычных вершаў — хлопчыкамі і дзяўчынкамі, вясёлымі і сур’ёзнымі, удачлівымі і няўдачлівымі.

Узнёсла і прыгожа піша паэт пра родную прыроду.

Асобныя раздзелы выдання складаюць прымаўлянкі-забаўлянкі, скарагаворкі, лічылкі, загадкі. Тут чытач таксама знойдзе шмат займальнага і незвычайнага.

Ёсць і творы, у тым ліку загадкі, якія адначасова з развіццём дапытлівасці, інтэлекту выхоўваюць павагу да працы, любоў да роднай зямлі:

Ні юных, ні дарослых чытачоў не пакінуць раўнадушнымі паэтычныя казкі, змешчаныя ў кнізе. З мяккім гумарам, дасціпныя, яны створаны з выкарыстаннем сучасных рэалій жыцця, прывабліваюць сваёй арыгінальнасцю і маюць выхаваўчае значэнне.

... За пяцьдзясят гадоў плённай працы ў дзіцячай літаратуры з-пад пяра Міколы Чарняўскага (лаўрэата літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра, рэспубліканскага літаратурнага конкурса “Залаты Купідон”) выйшла больш за чатыры дзясяткі цікавых кніг. Аўтар чатыры разы станавіўся лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў на лепшы літаратурны твор для дзяцей і юнацтва, выдаваў іх у Расіі і Польшчы. Новай сваёй кнігай Мікола Чарняўскі пацвердзіў выдатнае майстэрства напісання дзіцячых твораў.

Міхась КАВАЛЁЎ

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter