Дуплетам

Дзве мінамётныя міны ваеннага часу ўзарваліся на месцы былога домаўладання.
Дзве мінамётныя міны ваеннага часу ўзарваліся на месцы былога домаўладання.

Надзвычайнае здарэнне адбылося ў вёсцы Карма Акцябрскага раёна. Пасля зносу аднаго са старых дамоў, які доўгі час пуставаў, работнікі жыллёва-камунальнага прадпрыемства пры добраўпарадкаванні тэрыторыі вырашылі спаліць драўняныя рэшткі. Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, кастрышча было распалена на месцы, дзе раней на падворку знаходзілася гаспадарчая пабудова. Праз некаторы час на месцы вогнішча двойчы моцна грымнула.

На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр: людзі ў гэты час працавалі на адлегласці ад кастра. Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы, выкліканыя на месца выбуху, пры абследаванні тэрыторыі знайшлі неразарваную мінаметную міну часоў Вялікай Айчыннай вайны. Мяркуецца, што яе выкінула з вогнішча выбуховай хваляй пасля ўзрыву дзвюх мін. Зараз міліцыянеры высвятляюць, як тут аказаліся боепрыпасы.

Мікалай ЖДАНОВІЧ, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter