Думаць трэба галавой

Работніца, якой ільвіца адкусіла руку, кампенсацыі не атрымае

Работніца Гродзенскага заапарка, якой ільвіца адкусіла руку, не атрымае грашовай кампенсацыі.

— У дадзеным выпадку мы маем справу з класічным парушэннем правілаў паводзін у заапарку, — паведаміў дырэктар Гродзенскага заапарка Алег Жданкін. — Трагедыя здарылася з-за безадказнасці, прычынай якой былі спіртныя напоі. На той момант жанчына скончыла працоўную змену, і менавіта таму гэты інцыдэнт кваліфікуецца, як няшчасны выпадак, а не як вытворчая траўма. Акрамя таго, экспертыза паказала: у крыві пацярпелай аж 2,8 праміле алкаголю! Гэта значыць, што супрацоўніца не атрымае грашовай дапамогі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter