Источник: Знамя юности
Знамя юности

«У анамбль прыйшоў услед за братам». 17-гадовы Кірыл Сапрыкін – адзін з салістаў знакамітага калектыву«Дударыкі»

Дудачку навучыўся трымаць раней, чым відэлец

У адзінаццацікласніка Кірыла Сапрыкіна амаль няма вольнага часу: ён актыўна рыхтуецца да паступлення ў ВНУ і наведвае трэніроўкі па футболе. Але, нягледзячы на напружаны графік, хлопец не праспускае ніводнай рэпетыцыі фальклорнага ансамбля «Дударыкі» – заслужанага аматарскага калектыву, які амаль 50 гадоў працуе ў мінскай гімназіі № 14.


Кірыл пачаў займацца ў «Дударыках», калі яшчэ не навучыўся як след трымаць у руцэ відэлец. Але хлопец ужо ведаў, якія дзірачкі ў дудачцы трэба закрываць, каб атрымаўся чысты гук.

У ансамбль Кiрыл прыйшоў услед за старэйшым братам Лёшам:

– Мне падабалася глядзець, як ён іграе на гармоніку на канцэртах – столькі драйву! Вырашыў, што, калі пасталею, таксама абавязкова буду выхо­дзіць на сцэну з інструментам. Спадзяюся, што ка­лісьці і мае дзеці працягнуць гэтую традыцыю.

Акрамя гармоніка, Кірыл умее граць на жалейцы, барабане, бубне. І, канешне, добра спявае.

Дзякуючы «Дударыкам» за 11 гадоў вучобы гімназіст на­ведаў больш за дзесяць краін свету. Ве­льмі запомнілася пада­­­­­рожжа ў Францыю:

– Мы выступалі ў штаб-кватэры ЮНЕСКА: я ўпершыню апынуўся ў Парыжы і ўпершыню выступаў на такім высокім узроўні.

Сёння ўсё больш гімназістаў-перша­класнікаў імкнуцца займацца ў «Дударыках». І Кірылу як «старажылу» гэта вельмі прыемна:

– Упэўнены, што, калі развітаюся з гімназіяй, у мяне будзе дастойная змена.

Дар’я ТРАВУЛЬКА, вучаніца 11-га класа мінскай гімназіі № 14, фота аўтара
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter