Помочь Винни-Пуха и Карлсону заговорить по-белорусски может любой желающий

Дублёры, адгукніцеся

У аматараў беларускай мовы і савецкіх мульт­філь­маў ёсць яшчэ два дні, каб паспрабаваць поспеху ў конкурсе на беларускую агучку любімых мультфільмаў дзяцінства. Відэасэрвіс VOKA запрашае далучыцца да конкурсу ўсіх жадаючых ва ўзросце ад 8 гадоў. Удзел магчымы ў камандах складам ад 2 да 4 чалавек.

Фота прадстаўлена арганізатарамі

Каб запісаць гукавую дарожку, трэба ўсталя­ваць спецыяльную праграму Dubller, дзе будуць змешчаны конкурсныя відэафрагменты працягла­сцю ад 30 да 70 секунд. У іх ліку ўрыўкі са стужак «Малыш і Карлсан», «Трое з Прастаквашына» і «Вiнi-Пух i дзень клопатаў». Удзельнікам каманды трэба дамовіцца аб ролях, агучыць кожнага з герояў мультфільмаў у адпаведнасці з беларускімі субтытрамі і пасля захавання аўдыёзапісу па­дзяліцца ім у сацсетках з хэштэгам #вокамульт. Зрабіць гэта трэба да 15 чэрвеня.

Пасля гэтага журы выбярэ некалькі фіналістаў па кожным з мультфільмаў для ўдзелу ў вочным кастынгу ў прафесійнай студыі. Гэты кастынг і высветліць каманду-пераможцу конкурсу, якой давядзецца запісаць дарожкі беларускай агучкі для аднаго з трох мультфільмаў. Ужо 26 чэрвеня агучаную па-беларуску любімую гісторыю можна будзе ўбачыць на сайце відэасэрвіса-арганізатара. Дарэчы, там ужо цяпер можна паглядзець нямала знаёмых з дзяцінства мульт­фільмаў у беларускай агучцы: «Маленькі прынц», «Карабель-прывід», «Вядзьмаркіна служба дастаўкі» і іншыя. Вядома, што ў ліпені медыятэку папоўніць анімацыя «Астэрыкс: Зямля Багоў».

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter