Дружба верная сяброў

Гэты верш Пятра Глебкі таксама знаёмы нам са школьных гадоў

Гэты верш таксама знаёмы нам са школьных гадоў. Напісаны ён так, што лёгка запамінаецца. Многія з нас, нягледзячы на прайшоўшы час, могуць хоць зараз прадэкламаваць яго. Вельмі прыемна адзначыць, што верш напісаў мой зямляк Пятро Глебка, які нарадзіўся ў вёсцы Вялікая Уса Уздзенскага раёна. Давайце нагадаем гэты твор, тым больш што яго канцоўка асабліва актуальна сёння:

Ноч. Халодная зямлянка.

Перастрэлка. Цішыня.

Неба чыстае, як шклянка.

Тупат быстрага каня.

Мы пазналі без памылкі,

Што пад сховай цемнаты

Нам даставілі пасылкі,

Тэлеграмы і лісты.

Хто ад маці, хто ад жонкі —

Кожны вестку атрымаў.

Толькі мне з маёй старонкі

Ні пасылкі, ні пісьма.

Раптам бачу — мне са скрынкі

Паштавік дастаў кісет,

Дзве квадратныя хусцінкі

I малюсенькі пакет.

Вышываны там, дзе горы,

На святой зямлі грузін,

Каб ты ведаў, што і ў горы

Ты на свеце не адзін.

Я прыняў дарунак мілы

Перад боем, уначы.

I да самае магілы

Буду шчыра берагчы.

Не пасылка дарагая,

А братэрская любоў.

Наша дружба векавая.

Дружба верная сяброў.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter