Другое жыццё газеты

З апошнім варыянтам не пагадзілася Лідзія МЯДЗЕЛЕЦ, настаўніца пачатковых класаў Германавіцкай сярэдняй школы Шаркоўшчынскага раёна. Яна з газет робіць вельмі прыстойныя арыгінальныя рэчы: кошыкі для велікодных яек, столікі, падлогавыя вазы, шкатулкі.

Як не сумна гэта прызнаваць, але газета, па сутнасці, жыве ўсяго адзін дзень. Потым яна ў лепшым выпадку трапляе ў падшыўку, і не зусім яшчэ ў горшым — у макулатуру

З апошнім варыянтам не пагадзілася Лідзія МЯДЗЕЛЕЦ, настаўніца пачатковых класаў Германавіцкай сярэдняй школы Шаркоўшчынскага раёна. Яна з газет робіць вельмі прыстойныя арыгінальныя рэчы: кошыкі для велікодных яек, столікі, падлогавыя вазы, шкатулкі.

Лідзія з задавальненнем падзялілася сакрэтам свайго майстэрства:

— Бяру прачытаную газету, пажадана не надта старую, разразаю ліст на чатыры часткі і скручваю на вязальны пруток у доўгія трубачкі. Пасля з гэтых трубачак і сплятаю тое, што задумала. Замалёўваю літары і пакрываю лакам.

— Але папера ёсць папера. Вырабы, хутчэй, дэкаратыўныя?

— Я б не сказала. Столік спакойна вытрымлівае вагу чалавека, — прысела на яго. — Вось бачыце, — абсалютна нідзе не пакарабаціўся!

— Як вы прыйшлі да такога мастацтва?

— Люблю рукадзельнічаць. Вышывала лентай, крыжыкам. А вось плесці — ніколі не пляла, а вельмі хацелася. Толькі матэрыял доўга не магла падабраць.  Аднойчы ў інтэрнэце ўбачыла гэты…

Лідзія Мядзелец вядзе ў школе гурток «Дэкаратыўны дызайн», дзе перадае сваё майстэрства вучням. Ужо ёсць нямала ўдалых дзіцячых работ з газетнай паперы.

Уладзімір САУЛІЧ, «БН»

Фота аўтара

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter