Дрэвы, кветкі і альтанкі

На суботнік выйдуць каля 385 тысяч жыхароў Магілёўшчыны

На рэспубліканскі суботнік выйдуць каля 385 тысяч жыхароў Магілёўшчыны.

Большасць людзей у Магілёве збярэцца каля хірургічнага корпуса абласной дзіцячай бальніцы, які адкрыецца гэтым летам. 800 чалавек, у тым ліку кіраўніцтва і структурныя падраздзяленні аблвыканкама, высадзяць навокал каля 300 дрэў, разаб’юць кветнікі, усталююць альтанкі і лаўкі. У спісе добрых спраў гараджан таксама генеральная ўборка хірургічнага корпуса.

Парадак на зямлі ў гэты дзень плануецца навесці на тэрыторыі ўсіх гарадоў і вёсак Магілёўшчыны. Зонай асаблівай увагі аб’яўлены помнікі, воінскія захаванні, месцы баявой славы. «Усяго на суботніку, — паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, — плануецца зарабіць каля 7 мільярдаў рублёў». Гэтыя грошы пойдуць на сацыяльна значныя патрэбы краіны і вобласці. 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter