Как переломить жизненную философию тунеядца

Дрэннаму работніку і лёс перашкаджае

Пачаць новае жыццё можа кожны, трэба толькi захацець
На першы погляд нічым не прыкметны драўляны дом у межах горада Масты. Пасля працяглага груку супрацоўніка міліцыі ў дзверы і акно, на парог выходзіць істота нявызначанага ўзросту і полу ў нацягнутай па самыя вочы вязанай шапачцы. Твар азызлы, погляд шкляны. Ужо за некалькі метраў адчуваецца цяжкі алкагольны дух. На гадзінніку 10 раніцы, але дзень 22-гадовага Сяргея Кубіса ўжо «ўдаўся». Ён не чуе ні аднаго закліку і нічога не хоча ад жыцця. Але ж, не... У яго ёсць як мінімум дзве мары — аб новай чарцы і каб ад яго ўсе адсталі. Пра работу і слухаць не хоча. Навошта? Суседу градку ўскапаў і атрыманыя грошы тут жа прапіў. На жаль, кажа начальнік аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Мастоўскага РАУС Анатоль Верабей, такую жыццёвую «філасофію» пераламіць няпроста. 

Сіл ў гэтую сям’ю праваахоўныя органы ўклалі нямала. Фота Вiталiя ГIЛЯ

Успамінаюцца словы Дацэнта з вядомых «Джэнтльменаў удачы» — «украў, выпіў, у турму — рамантыка». Большасць дармаедаў не па чутках знаёма з усімі тонкасцямі такой «рамантыкі», паколькі праблема гэтая — комплексная. Пачынаецца ўсё, як правіла, з глыбокай алкагольнай залежнасці, звязаных з гэтым правапарушэнняў, і, як следства, пакаранняў. Бо калі чалавек не заняты нічым сацыяльна карысным, не мае сродкаў да існавання, ён ідзе на злачынства. Дык можа ўсіх іх аб’ядноўвае цяжкая жыццёвая сітуацыя?

«Усе, хто не жадае працаваць, спасылаюцца на лёс, — перакананы Анатоль Верабей. — На мой погляд, гэта такая жыццёвая пазіцыя. Напрыклад, як у сям’і Кубіс. Так, у іх здарылася трагедыя — смерць маці. Але хіба гэта нагода співацца? Бацька сямейства зрабіў выбар на карысць чаркі, прыкрываючыся горам. Але ж кожны каваль свайго шчасця! Можна і аднаму падымаць дзяцей, а не шукаць сабе апраўдання. У выніку па яго слядах пайшоў сын, які ўжо ў 18 гадоў патрапіў у месцы пазбаўлення волі. Але бацька ад гэтага не паразумнеў. Цяпер мужчына праходзіць курс лячэння ў ЛПП. Сын таксама п’е. Збіраем дакументы, будзем накіроўваць яго лячыцца ўслед за бацькам».

Сіл канкрэтна ў гэтую сям’ю праваахоўныя органы ўклалі нямала. Мужчын шмат разоў праца-ўладкоўвалi. Але, як правіла, чарговая праца скончвалася адразу пасля палучкі, якая тут жа прапівалася. Зрэшты, у іх доме прапіта усё ці амаль усё. Ёсць печ, якая магла б выратаваць маладога чалавека зімой, паколькі газ адключаны за нявыплату. Ды печ трэба тапіць, а на гэта часу ў алкагольным кругавароце няма. Так што ЛПП можа стаць для хлопца выратаваннем ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Але ж ці здольны ён ацаніць клопат дзяржавы?

Дзеля такіх, так бы мовіць,  збіўшыхся са шляху, у краіне робіц-ца нямала. Толькі ў Мастоўскім раёне, напрыклад, пастаянна праводзяцца кірмашы па працаўладкаванню. І месцы, праўда, у залежнасці ад сезона, прапануюцца далёка не самыя дрэнныя. Напрыклад, на «Мастоўдрэў», у дарожныя службы, ПМК, жанчынам прапануюць працу на швейных прадпрыемствах. Улетку можна ўладкавацца ў фермерскую гаспадарку «Гарызонт», дзе і плацяць добра, і свежай гароднінай забяспечваюць. Толькі на паверку часта аказваецца, што галоўная перашкода для працы — звычайная лянота.

Хоць, вядома, частка такіх грамадзян усё ж працаўладкоўваецца і працуе. Але многія не вытрымліваюць і скочваюцца на звыклую дарожку. Узнікае заканамернае пытанне: а ці патрэбны такі работнік наймальніку, калі гаворка ідзе аб складанай і адказнай вытворчасці? Бо такі працаўнiк, нават банальна капаючы бульбу, можа знявечыць самога сябе звычайнай капалкай. А адказваць за вытворчую траўму і знаходжанне яго на працоўным месцы ў нецвярозым стане прый-дзецца наймальніку.

Барацьба з дармаедствам часта пачынаецца з барацьбы з зялёным зміем. Хтосьці кадзіруецца, хтосьці прыходзіць да адмовы ад спіртнога праз веру. Дарэчы, дапамога духавенства, па словах суразмоўцы, адна з дзейсных мер. Але часта выратаванне прыходзіць менавіта ад супрацоўнікаў міліцыі, якія накіроўваюць такіх грамадзян у ЛПП. І гэтая праца ў Мастоўскім раёне ў апошні год вядзецца асабліва актыўна. 

Новая старонка жыцця Вольгi.

«Мы прааналізавалі спісы грамадзян, якія больш за тры разы прыцягваліся за адміністрацыйныя правапарушэнні, — кажа Анатоль Верабей. — Па серадах праводзім іх абследаванне, выязджаем на агляд. Пазней — не мае сэнсу, гэтыя грамадзяне сыходзяць на падпрацоўкі або ў пошуках спіртнога. Пасля абследавання ім выносіцца папярэ-джанне, што калі яны яшчэ раз парушаць парадак, будуць адпраўлены ў лячэбна-працоўны прафілакторый для сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыі. Калі парушэнне адбываецца, рыхтуем матэрыялы ў суд і ўжо там выносяць рашэнне аб накіраванні іх на прымусовае лячэнне. Па выніках мінулага года было накіравана ўсяго 8 чалавек, у гэтым жа работу актывізавалі, і ў ЛПП ўжо адбылі 20 і яшчэ 4 чалавекі чакаюць свайго часу. Хоць, вядома, у кожнага ёсць магчымасць адумацца і выправіцца».

Так здарылася, напрыклад, з мастаўчанкай Вольгай Вялічка, якая, хоць у гэта сёння складана паверыць, доўга знаходзілася ў алкагольным палоне і нават была пазбаўленая бацькоўскіх правоў. Але вось ужо як паўтара года гэта ў мінулым. Маладая жанчына працуе без прагулаў у РУП ЖКГ Масты і робіць усё магчымае, каб вярнуць сваіх траіх дзяцей. Яе чакаюць два суды, але яна да іх гатовая — сабрала ўсе неабходныя дакументы і поў-ная рашучасці. «У мяне сёння адна мэта — вярнуць дзяцей, — кажа яна. — Калі перастала піць, адумалася, прыйшоў страх, што майго самага малодшага двухгадовага сына, які цяпер знаходзіцца ў гродзенскай апецы, усынавяць. Двое старэйшых знаходзяцца ў майго бацькі. Жудасна ад таго, што ўсе мае крывіначкі не са мной і могуць разлучыцца».

Цяпер яна сама не верыць, што гэтая гісторыя здарылася з ёй. Бо цвярозыя вочы ўсё бачаць па-іншаму. І вельмі ўдзячная бацьку, які ўсяляк яе ўвесь гэты час падтрым-ліваў. Вось і цяпер аказаў дапамогу ў куплі дома. Жанчына не без гонару водзіць гасцей па пакоях і паказвае: «У гэтым будзем спаць я з малым, у іншым будуць жыць старэйшыя. Вось месца для камп’ютарнага стала, тут устане тахта, тут — шафа з рэчамі». Але і гэта не ўсё. Вольга плануе стаць сапраўдным сельскім жыхаром, які ў краму хіба што за дробязямі ходзіць і ў якога ў доме ўсё натуральнае — мяса, малако, яйкі. А таму абзавялася невялікай гаспадаркай — курамі, казой. Увесну будзе купляць парасят.

Сама Вольга лічыць, што пачаць новае жыццё можа кожны, трэба толькі захацець. І піць можна кінуць самастойна, як яна. Галоўнае — бачыць мэту. А калі жадання няма, тут і ўгаворы, і кадзіраванне не дапамогуць. Яна моліцца, каб усе беды яе сям’і засталіся ў мінулым і каб у іх новы дом прыйшло шчасце.


veraart14@mail.ru

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter