Дом-забойца

У Лідзе пры разборцы дома на мужчыну абрынулася столь

Трохпавярховы дом у Лідзе планавалі зносіць, а перад гэтым гаспадар вырашыў прадаць некалькі пліт перакрыцця. Пакупнік павінен быў самастойна разабраць столь і забраць будматэрыял. Ён пачаў працаваць, а пліты абрынуліся.

— 36-гадовы мужчына планаваў выкарыстаць матэрыял на будаўніцтве ўласнага дома, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч. — Ён падагнаў кран да будынка, сам залез на дах дома і пачаў працаваць ломам. А потым здарылася тое, што здарылася: мужчына зваліўся на другі паверх, а зверху яго амаль цалкам накрылі фрагменты столі…

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter