Дом творчества семейного типа

Где молодому литератору найти поддержку, услышать глас единомышленников?

Литература, особенно молодая, — это всегда эксперимент, игра, карнавал
Литература, особенно молодая, — это всегда эксперимент, игра, карнавал. А где ей, молодой да ранней, найти поддержку, услышать глас единомышленников? Одни называют литобъединения графоманскими кружками по интересам, другие — серьезной учебой и едва ли не единственным шансом для молодых литераторов быть услышанными. Мнения респондентов, как всегда, субъективны и открыты для пересудов. Литературные кружки и объединения: за или против?

Ольга Злотникова, поэт:



— Литературные кружки для детей и юношества — дело неплохое. А вот для взрослых авторов — по меньшей мере бесполезное. Ничего хорошего в таких объединениях я не вижу, так как в основном авторы, входящие в них, покрывают профессиональную несостоятельность друг друга, превращая то, что должно быть искусством, в междусобойчик, кружок по интересам. Пользу несут мастер-классы от маститых авторов, курсы лекций по истории и теории стихосложения. Но никто на моей памяти еще не стал писать лучше, войдя в объединение или посещая кружок.


Віктар Шніп, паэт:



— У 1976 годзе, калі мне было 16 гадоў, я атрымаў пісьмо з “Чырвонай змены” з запрашэннем на пасяджэнне літаб’яднання “Крыніцы”. Я пайшоў. І праз год, 17 жніўня, ў літстаронцы газеты быў змешчаны мой першы верш “Сямнаццаць мне”. Акрамя “Чырвонай змены”, я наведваў пасяджэнні літаб’яднанняў пры “Вячэрнім Мінску” і “Мінскай праўдзе”. Тады ў штаце рэдакцый газет працавалі літаратурнымі кансультантамі вядомыя пісьменнікі, многія з якіх у свой час закончылі Літінстытут. Пасяджэнні літаб’яднанняў былі своеасаблівай літаратурнай вучобай. Амаль усе, хто туды хадзіў са мной, сталі прафесійнымі пісьменнікамі. І наогул, усе, хто сёння працуе ў літаратуры, у свой час хоць зрэдку, але ўдзельнічалі ў працы літаб’яднанняў. Цяпер прыкладам літаб’яднання, якое прынесла і прыносіць карысць маладым творцам, з’яўляецца суполка “Літаратурнае прадмесце”.


Виктор Хатеновский, поэт, актер театра и кино:



— Разнообразные кружки и литобъединения нужны, на мой взгляд, только графоманам. По-настоящему талантливому литератору достаточно его таланта. А в качестве инструмента для поддержания способностей в работоспособном состоянии — классические образцы великой мировой литературы. Нужно побольше читать хороших писателей, этого вполне достаточно.


Андрей Фамицкий, поэт,  редактор литературного портала Textura.by:



— С одной стороны, литературные кружки и объединения нужны молодым авторам, с другой — могут им в определенной степени навредить. Если участники этих кружков и объединений не пытаются самоутвердиться за счет уничижения других — это хорошо. Здесь начинающим литераторам могут помочь, дать необходимую подпитку, подтвердить неслучайность выбора, обратить внимание на некоторые ошибки, свойственные авторам в начале их развития. Сложнее расти на мертвой почве, если на ней вообще возможно вырасти. И все равно мы помним и воспринимаем в первую очередь личность автора и его произведения, а уже потом (как факт его биографии) — принадлежность или участие в тех или иных кружках и литобъединениях.


Рагнед Малахоўскi, паэт:



— Як рэдактар серыi “Маладая паэзiя Беларусi”, якая выдаецца пры Саюзе пiсьменнiкаў Беларусi, павiнен сказаць, што лiтаб’яднанне карысна наведваць, каб падрыхтавацца да выдання першай кнiжкi. Тады будзе з кiм абмяркоўваць свае вершы, першыя публiкацыi. Бо не заўсёды пачатковец, якi прапаноўвае рукапiс, усведамляе яго ўзровень, умее працаваць з заўвагамi рэдактара. Сёння вельмi цяжка маладому аўтару выдаць дэбютны зборнiк. Серыя, якую мы выдаем, — вялiкая дапамога пачынаючым, гэтак жа, як i серыя “Мiнскiя маладыя галасы”, заснаваная пры Мiнскiм гарадскiм аддзяленнi СПБ. У нашай серыi “Маладыя галасы Беларусi” выдадзена шаснаццаць кнiг. У тым лiку да Дня беларускага пiсьменства, якi адзначаецца ў Шчучыне, з’явiлiся чатыры “свежыя” зборнiкi — Змiцера Арцюха, Алены Паўлоўскай, Вiкторыi Смолка i Наталлi Цвiрко. Лiтаб’яднаннi карысныя не толькi тым, што ты можаш пачуць ацэнку сваiх твораў. Туды прыходзяць людзi розныя: i пачаткоўцы, i старэйшыя, iдзе абмен iнфармацыяй — дзе надрукавацца, выдацца.


Никита Трофимович, поэт:



— Мое мнение таково: кружки нужны. Творческим людям важно находиться в кругу, где не надо объяснять, почему тебя вдохновляет Заболоцкий, а не пиво и телеканал ТНТ. Важно слушать критику и похвалу, набираться впечатлений и материала. Любые инновации зависят от плотности общения в определенных замкнутых средах. Где мысль не то что есть, а собрана в кулак.


Антон Рудак, паэт:



— Любое літаб’яднанне для мяне выглядае дзіўнавата. У лепшым выпадку ўсё скончваецца членскімі ўзносамі, у горшым — узаемнымі даносамі. Літаратар, у прынцыпе, асоба самадастатковая, ён статкамі не ходзіць, прынамсі — у справах творчых. У адваротным выпадку можна сутыкнуцца з аб’яднаннем графаманаў, якія пачуваюцца больш упэўнена, калі падтрымліваюць адзін аднаго.

Вольга Чайкоўская, паэтка, праграмны дырэктар фестывалю кіно паўночнаеўрапейскіх краін “Паўночнае ззянне”:



— Літаратурныя гурткі і аб’яднанні з’ява гіпатэтычна добрая. Асабліва ў нашай краіне, дзе паэтам і празаікам з-за дзіўнай культурнай сітуацыі (у тым ліку і білінгвізму) складана знайсці чытача, аўдыторыю, дасягнуць публічнасці. А калі ты рэгулярна наведваеш нейкія літаратурныя “пасядзелкі”, то ты стабільна маеш такую-сякую аўдыторыю, крытыку, водгукі старэйшых калег. На мяне асабіста такія “зборы” часта наганяюць тугу з-за вялікай колькасці заблукаўшых графаманаў, якія прагнуць вядомасці. Шкада, што паэты і літаратура ў Беларусі не ў такім статусе, што аўтары могуць раскручвацца, як рок-зоркі, і рабіць туры па ўсёй краіне, чытаючы свае несмяротныя творы. Хаця, зрэшты, і рок-зорак у нас не тое каб багата. Таму ў нашай сітуацыі любая ініцыятыва лепей, чым нічога. І літаратурныя гурткі, якія таксама бываюць розныя, дапамагаюць фарміраваць літаратурнае асяроддзе. Галоўнае, каб унікальны стыль добрага аўтара не дэфармаваўся пад уздзеяннем пастаяннай аўдыторыі і яе запытаў.

leonovich@sb.by

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Загрузка...
Новости