
— Адбылася рэструктурызацыя паслуг, накiраваная на эфектыўнае iх аказанне i скарачэнне неабгрунтаваных затрат, — бярэ слова начальнiк упраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Андрэй Рамашка. — У межах тэхнiчнага абслугоўвання жылых дамоў толькi эфект ад пераходу на абслугоўванне так званымi хаўс-майстрамi прывёў да эканомii каля 30 мiльёнаў рублёў у год па краiне.
Больш падрабязна Андрэй Рамашка спынiўся на паслузе водазабеспячэння. Ён адзначыў, што зараз у краiне рэалiзуецца Дзяржаўная праграма па водазабеспячэннi i водаадвядзеннi «Чыстая вада».
— Вытворчая дзейнасць арганiзацый водаправодна-каналiзацыйнай гаспадаркi ў мiнулым годзе была накiравана на забеспячэнне якаснага i бесперабойнага водазабеспячэння i водаадвядзення. Сёння забяспечанасць спажыўцоў якаснай пiтной вадой складае 93,1 працэнта, — агучвае Андрэй Рамашка даныя па краiне. — Для параўнання, у 2016 годзе гэты паказчык складаў усяго 85,9 працэнта. Да 2025-га стаiць задача давесцi яго да 100 працэнтаў.
Адна з асноўных задач — павышэнне эфектыўнасцi абыходжання з цвёрдымi камунальнымi адходамi.
Дарэчы, у мiнулым годзе ў эксплуатацыю ўведзена 191 станцыя абезжалезвання вады.
Што тычыцца паслугi цеплазабеспячэння, то планамерная работа па замене цеплавых сетак дазволiла знiзiць затраты цеплавой энергii пры транспарціроўцы з 20 працэнтаў (у 2016 годзе) да 9,7 працэнта. У мiнулым годзе праведзена мадэрнiзацыя больш за 400 кацельняў на мясцовых вiдах палiва i больш за 140 — на прыродным газе.
Нарматыўная база ў частцы аказання паслуг ЖКГ таксама моцна прасунулася. Прыняты новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса i Закона аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг. Сярод новаўвядзенняў — аказанне паслуг у тым лiку праз дзяржзаказчыка. Вызначаны парадак арганiзацыi i правядзення конкурсу на аказанне паслуг па тэхнiчным абслугоўваннi i капiтальным рамонце жылых дамоў, санiтарным утрыманнi дапаможных памяшканняў. Створаны камунiкацыйны механiзм працы з насельнiцтвам, каб людзi маглi ў зручнай форме прад’яўляць прэтэнзii на якасць паслуг, iх выкананне ва ўстаноўлены тэрмiн.
Пра тое, як развiваецца сфера паслуг у сiстэме жыллёва-камунальнай гаспадаркi ў сталiцы, расказаў намеснiк генеральнага дырэктара ГА «Мiнская гарадская жыллёвая гаспадарка» Андрэй Новiк:
— У частцы бягучага рамонту жыллёвага фонду за першае паўгоддзе 2020 года выдзеленыя жыллёвым арганiзацыям Мiнска сродкi асвоены ў поўным аб’ёме. Выкананы ўвесь спектр работ па бягучым рамонце. Праведзены рамонт трубаправодаў i iнжынерных сiстэм на суму больш за 9 мiльёнаў рублёў. Па бягучым рамонце месцаў агульнага карыстання ў план на 2020 год уключаны рамонт 1841 пад’езда. За першыя паўгода ўжо адрамантавана 843 пад’езды.

Гутарка зайшла пра абыходжанне з цвёрдымi камунальнымi адходамi. Адна з асноўных задач — павышэнне эфектыўнасцi. Па словах Андрэя Рамашкi, за 8 гадоў аб’ёмы збору другасных матэрыяльных рэсурсаў выраслi ўдвая, узровень выкарыстання цвёрдых камунальных адходаў — у 2,2 раз.
Андрэй Новiк, у сваю чаргу, звярнуў увагу на тое, што ў блiжэйшай перспектыве сiстэму абыходжання з цвёрдымi камунальнымi адходамi чакае сур’ёзная мадэрнiзацыя. Пераход на еўракантэйнеры, якiя вiзуальна i функцыянальна выйграюць, не прымусiць сябе доўга чакаць. Таксама ў дварах плануюць устанавiць модульныя канструкцыi збору адходаў. Што гэта такое? На фундамент з жалезабетоннай плiты мацуюцца агароджа i дах з металапрофiляў. Дзверцы зачыняюцца на схаваны замок, доступ маюць толькi работнiкi ЖЭУ i арганiзацыя — перавозчык адходаў. Смецце ў пакетах цi паштучна, напрыклад, ПЭТ-бутэлькi, закiдваецца праз адмысловыя акенцы з гумовымi шторкамi. Пад iмi — iнфармацыйныя шыльды з указаннем вiдаў адходаў у кожным адсеку. Распрацавана тры вiды модуляў: для аднаго, двух i трох еўракантэйнераў, у якiя можна складваць як цвёрдыя камунальныя адходы, так i другасную сыравiну.
Паралельна ў Мiнску распрацоўваецца дзяржаўная iнфармацыйная сiстэма жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Яна аб’яднае абсалютна ўсе наяўныя базы дадзеных арганiзацый ЖКГ, там будзе i iнфармацыя па капрамонце, улiку налiчэнняў разлiкова-даведачных цэнтраў, iнвентарызацыя жылога фонду, звароты грамадзян i iншыя даныя. Гэта спросцiць працу жыллёва-камунальных арганiзацый па аказаннi паслуг i палепшыць iх прадастаўленне жыхарам Мiнска. Пастаўлена задача ўкаранiць сiстэму ўжо ў наступным годзе. Агульнаiнфармацыйная праграма дазволiць скарацiць затраты пры ўтрыманнi жылфонду i прадаставiць больш iнфармацыi спажыўцам па пытаннях эксплуатацыi аб’ектаў жылфонду.
gorbatenko@sb.by