Домік у вёсцы

Сапраўдны рай для адпачынку Вёска Чэрчыцы, што ў Шумілінскім раёне, нібы існуе для таго, каб сюды прыязджалі на незабыўны адпачынак: высокі бераг Заходняй Дзвіны, побач лес, а ад чысціні паветра ў некаторых пасля гарадской мітусні нават кружыцца галава.

Сапраўдны рай для адпачынку

Вёска Чэрчыцы, што ў Шумілінскім раёне, нібы існуе для таго, каб сюды прыязджалі на незабыўны адпачынак: высокі бераг Заходняй Дзвіны, побач лес, а ад чысціні паветра ў некаторых пасля гарадской мітусні нават кружыцца галава.

Крыху больш чым год таму адкрылася ў Чэрчыцах аграэкасядзіба “Дзвінскі рай”. Да Лідзіі Мікалаеўны Пацябенька ўжо прыязджалі адпачываць госці са Швецыі і Італіі, Германіі і Галандыі, ЗША і Канады. Частымі наведвальнікамі сталі расіяне і жыхары Балтыі. Але асноўная частка адпачываючых — беларусы, пераважна з Полацка і Мінска. На сённяшні дзень у кнізе водгукаў толькі ўдзячныя словы пра гасціннасць гаспадыні і чароўнасць мясцовай прыроды.
Лідзія Мікалаеўна стварыла на сядзібе такую абстаноўку, каб кожны мог знайсці занятак па душы. Ежа тут экалагічна чыстая, садавіна-гародніна з уласнага агарода. Калі ёсць жаданне, можна самім пазбіраць агуркі ды памідоры, пакапаць бульбу ці назбіраць спелых парэчак. А каму і гэтага мала — можна прапалоць агарод (гэта прыйшлося даспадобы гасцям з далёкага замежжа) ці пакасіць.
Адпачынак тут цудоўны! Можна бяздумна ляжаць на чыстым пясчаным беразе Дзвіны пад лагодным сонейкам ці пакатацца па рацэ на катары альбо лодцы, павудзіць рыбу. А можна проста пайсці ў лес па грыбы і ягады.
У Чэрчыцах адпачываюць з сям’ёй, з сябрамі, калегамі.
Дзве лазні “Дзвінскага раю” працуюць пад поўную нагрузку. І ўжо гаспадыня падумвае, каб пабудаваць і трэцюю.
Лідзія Мікалаеўна пачала будаўніцтва новага гасцявога доміка, на чарзе — спадарожнікавае тэлебачанне і Інтэрнэт. Без гэтага немагчыма далейшае развіццё аграэкатурызму.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter