В Столбцах перезахоронили останки первого доминиканского приора

Добры знак

У Стоўбцах перапахавалі астанкі Фабіяна Малішоўскага — першага дамініканскага прыёра ў гэтым горадзе, старажытную магілу якога знайшлі ў мінулым годзе

У цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці і раёна, прадстаўнікі духавенства, у тым ліку Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч, мясцовыя жыхары.

Асоба вядомага манаха-дамініканца шануецца ў каталіцкім свеце і, можна сказаць, самая знакамітая ў Стоўбцах. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын лічыць гэта значнай падзеяй і для ўсіх вернікаў, і для вобласці ў цэлым.


Фабіян Малішоўскі пакінуў значны след у гісторыі краю, людзям якога застаўся адданы да канца свайго жыцця. У 1640 годзе пры ім у Стоўбцах быў узведзены храм Святога Казіміра, які праіснаваў да пачатку ХХ стагоддзя. Памёр Малішоўскі ў 1644 годзе і быў пахаваны ў правым плячы новага касцёла, пад капліцай святога Дамініка, у склепе, які складаўся з двух памяшканняў. У першым размяшчаўся алтар, сцены якога былі распісаны сюжэтамі з жыцця айца Фабіяна, а ў памяшканні побач на ўзвышэнні стаяла труна з мошчамі знакамітага манаха.

Ужо з моманту ўсталявання гэтай труны пачалі адбывацца розныя цуды з вернікамі, якія ў роспачы прыходзілі прасіць дапамогі. Легенды аб сіле мошчаў разнесліся па ўсім каталіцкім свеце. 17 ліпеня 1741 года біскуп Міхаіл Зянкевіч дазволіў адкрыць гэту труну, і высветлілася, што цела айца Фабіяна захавалася без найменшых змен.

Айца Фабіяна лічылі святым і калі перабудавалі касцёл пад царкву, і нават пасля таго, як 14 сакавіка 1867 года труна з яго целам была перапахавана на могілках.


У 1922 годзе месца пахавання было знойдзена. Цела перакладзена ў новую труну, якую вярнулі ў абноўлены касцёл на яе ранейшае месца. У 1926 годзе правінцыяльная капітула дамініканаў у Кракаве звярнулася да архібіскупа Зыгмунта Лазінскага з прапановай аб кананізацыі айца Фабіяна. Але і на гэты раз працэс не быў даведзены да канца.

Касцёл у Стоўбцах перажыў ваенныя ліхалецці, аднак у 1953 годзе яго вырашылі зруйнаваць, што і ажыццявілі. Разам са знішчэннем храма было згублена і месца пахавання цудатворцы.

Начальнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Мінскай вобласці Андрэй Ліс і Апостальскі нунцый архібіскуп Антэ Ёзіч падпісалі акт аб перадачы астанкаў Фабіяна Малішоўскага.

Астанкі ўдалося знайсці дзякуючы старажытнаму апісанню і плану пахаванняў. Былі зной­дзены таксама часткі магільні. Мясцовыя вернікі лічаць гэта добрым знакам, згадваючы тое, што некалі сказаў святар падчас свайго вяртання ў Стоўбцы: «Вось маё прыстанішча навекі, тут буду жыць, бо сам абраў сабе гэтае месца». Магчыма, гэта яшчэ адзін цуд Фабіяна. Да таго ж вяртанне з небыцця святыні, безумоўна, абудзіць дадатковую турыстычную цікавасць і ўвагу да саміх Стоўбцаў, якія ў розныя часы сталі месцам сілы і прыцягнення многіх выбітных людзей.

zakharov@sb.by














Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter