“Добры вечар” — добрым людзям

Заслужаны самадзейны калектыў Рэспублікі Беларусь з Рагачова “Добры вечар” чвэрць стагоддзя радуе гледачоў сваімі душэўнымі народнымі песнямі.

Заслужаны самадзейны калектыў Рэспублікі Беларусь з Рагачова “Добры вечар” чвэрць стагоддзя радуе гледачоў сваімі душэўнымі народнымі песнямі.

Заснавальнік і нязменны кіраўнік калектыву Міхаіл Зайцаў успамінае, як у 1998 годзе “Добры вечар” атрымаў званне “народны вакальны калектыў”. Рэпертуар гурта, які налічвае дзясятак таленавітых выканаўцаў, складаюць народныя песні і аўтэнтычны фальклор Рагачоўшчыны.

Спевакі і музыканты аб’ездзілі з канцэртамі палову рэспублікі, выступалі на вялікіх пляцоўках у Мінску, выязджалі ў Расію, Украіну, Чэхію. Калектыў з’яўляецца дыпламантам V Міжнароднага фестывалю славянскай культуры “Хатымская восень” (Расія), XII фестывалю песні і музыкі Падняпроўя Беларусі, Расіі, Украіны, “Жывая вада” (Украіна) і іншых.

Наперадзе ў заслужанага калектыву новыя яскравыя выступленні, песні, якія парадуюць землякоў, слухачоў з розных куткоў Беларусі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter