На «Троицком фестивале» выступят группа «Палац» и народный артист Виктор Манаев

Добры настрой гарантаваны

Штогод каля храма Свяціцеля Мікалая Японскага ў Мінску праходзіць праваслаўны фестываль хрысціянскіх культур «Траецкi фэст». Нягледзячы на месца правядзення і назву фестывалю, ён мае не столькі рэлігійную, колькі асветніцка-забаўляльную і экалагічную накіраванасць. Мэта арганізатараў — дапамагчы гасцям гэтага ва ўсіх сэнсах «зялёнага» фэсту напоўніць дзень Святой Троіцы радасцю, новымі ўражаннямі і яркімі эмоцыямі.


Праграма фестывалю, які адбудзецца ў нядзелю 16 чэрвеня, вельмі насычаная. Самым малым наведвальнікам фэсту напэўна будзе цікавы тэатр ценяў і батлеечны спектакль. Крыху старэйшыя дзеці змогуць прыняць удзел у незвычайных майстар-класах — навучыцца вырошчваць хатні агарод, ткаць

габелены, вязаць цацкі і гэтак далей. Тых, каго клапоцяць экалагічныя праблемы, зацікавяць гісторыка-экалагічная экскурсія па эка­сцежцы, пляцоўка назірання за птушкамі і экалагічны кінатэатр. Не пакінуць нікога абыякавымі, незалежна ад узросту і інтарэсаў, водары палявой кухні. На працягу ўсяго дня можна будзе пакаштаваць рыбную поліўку, халаднік, шашлык, кашу з тушонкай, сапраўдны узбекскі плоў, хатнюю выпечку, марожанае, гарачыя і халодныя напоі.

І якое ж свята без музыкі! Выдатным настроем і яркім талентам падзеляцца салісты Вялікага тэатра, музыкант Алег Хаменка і фолк-рок гурт «Палац», студыя «Варгін», гурт «Беларускі гасцінец» і іншыя ўдзельнікі святочнага канцэрта. Павіншуе з вялікім хрысціянскім святам гасцей фэсту і народны артыст Беларусі Віктар Манаеў. На фестывалі будуць рады ўсім гасцям. Уваход свабодны.Падрыхтавала Людміла Мінкевіч

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter