В Минске назвали лучших предпринимателей года

Добры час для ўласнай справы

За гэта ганаровае званне штогод змагаюцца дзясяткі бізнесменаў па ўсёй краіне. Усе яны дабіліся высокіх вынікаў у розных галінах: ствараюць рабочыя месцы, укараняюць інавацыі, вырабляюць унікальныя прадукты, падтрымліваюць і развіваюць культуру і спорт. Памятны знак Нацыяналь-нага конкурсу «Прадпрымальнік года» — гэта не проста статуэтка, якую можна паста-віць у рабочым кабінеце. Гэта — адказнасць, стымул і прыклад таго, як паспяхова праца-ваць і развіваць бізнес у краіне. Учора 28 пераможцаў атрымалі свае ўзнагароды падчас урачыстай цырымоніі ў рамках Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэм’ер-міністр Сяргей Румас. 

У намінацыі «Паспяховы старт» узнагароду атрымлівае дырэктар дзіцячага забаўляльнага цэнтра з Віцебскай вобласці Аляксандр БАНДАРЭНКА (на фота злева).

— Зараз назiраецца iстотны рост беларускага прадпрымальнiцтва з пункта гледжання не толькi колькасных, але i якасных паказчыкаў. Я ўпэўнены, што далейшае развiццё залежыць ад прадпрымальнiцкага сектара больш, чым ад iншых. Каб стварыць адпаведныя ўмовы, мы гатовы прыкласцi максiмум намаганняў. Працягваючы зададзены Прэзiдэнтам курс на ўдасканаленне дзейнасцi ў прадпрымальнiцкай сферы, Урад праводзiць работу па лiквiдацыi лiшнiх адмiнiстрацыйных бар’ераў, з якiмi сутыкаецца бiзнес-супольнасць, — звярнуў увагу Сяргей Румас. 

Ён нагадаў: Указам Прэзiдэнта № 326 спрошчаны патрабаваннi да атрымання лiцэнзii з мэтай пашырэння падтрымкi прадпрымальнiкаў у тых сферах, якiя з’яўляюцца найбольш важнымi для дзяржавы, палепшаны ўмовы дзейнасцi суб’ектаў iнавацыйнай iнфраструктуры. Акрамя таго, тэхнапаркi атрымалi магчымасць праводзiць гiбкую арэндную палiтыку ў дачыненнi да рэзiдэнтаў, а таксама ствараць фонды iнавацыйнага развiцця. 

— Мы бачым, што значная частка бiзнесу найбольш актыўна працуе над развiццём сферы паслуг. Паскораны рух у гэтым напрамку, i iнтарэсы бiзнесу будуць улiчаны пры распрацоўцы праграмы развiцця сферы паслуг да 2025 года.


Задача Урада — развiваць у першую чаргу прадпрымальнiкаў, якiя займаюцца вытворчасцю. Пра гэта расказаў мiнiстр эканомiкi Дзмiтрый Крутой: 

— Мы нацэлены на прадпрыемствы, якiя будуць працаваць з мясцовымi рэсурсамi. Вельмi цiкавая ёсць прапанова па кластары мэблевых вытворчасцей у Гродзенскай i Брэсцкай абласцях. Акрамя дрэваапрацоўкi, цiкавасць уяўляюць фермерства, лёгкая прамысловасць. 

Сярод пераможцаў гэтага года — сямейны бiзнес, спартыўны, аўта­мабiльны, вытворчы, бiзнес у сфе­ры паслуг. Нагадаем, Нацыяналь­­­ны конкурс «Прадпрымальнiк года» iснуе з 2016 года i працягвае традыцыi конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк», якi праводзiўся з канца 1997 года. Яго асноўная мэта — развiццё прадпрымальнiцкай iнiцыятывы i стымуляванне дзелавой актыўнасцi насель­нiцтва. Конкурс праводзiцца сярод прадстаўнiкоў суб’ектаў малога i сярэдняга прадпрымальнiцтва (а ў намiнацыi «Стабiльны поспех» можа ўдзельнiчаць i буйны бiзнес), доля дзяржавы ў статутным фондзе якiх не перавышае 50 працэнтаў. Пераможцаў у кожным рэгiёне вызначаюць па адной з чатырох намiнацый: «Паспяховы старт», «Стабiльны поспех», «Эфектыўны бiзнес у сферы вытворчасцi», «Эфектыўны бiзнес у сферы паслуг». Удзельнiкам, якiя перамаглi ў конкурсе паўторна, прысвойваецца тытул «Ганаровы прадпрымальнiк». 

konoga@sb.by

Фота БЕЛТА.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter