Доўгая дарога справядлiвасцi

Ветэрану з Асіповіцкага раёна медаль ўручылі праз 67 гадоў

Ветэрану вайны з Асіповіцкага раёна медаль «За адвагу» ўручылі праз 67 гадоў.

— Да нас звярнулася дачка Эдуарда Шышко, які быў прызваны ў Чырвоную армію ў 1944 годзе і ваяваў ва Усходняй Прусіі. За свае подзвігі ён быў узнагароджаны ордэнам Вялікай Айчыннай вайны І ступені і медалямі «За перамогу над Германіяй» і «За адвагу», — гаворыць ваенны камісар Асіповіцкага раённага ваеннага камісарыята падпалкоўнік Мікалай Гоман. — У 1947-м Шышко быў удастоены другога медаля «За адвагу», але так яго і не атрымаў.

Прадстаўнікі камісарыята звярнуліся ў Цэнтральны архіў Мінабароны Расіі. Праз год атрымалі адказ пацвярджэннем.

Узнагароду герою ўручылі ў святочнай абстаноўцы ў пасялковым Савеце Ялізава Асіповіцкага раёна, дзе і пражывае Эдуард Шышко. Павіншаваць 88-гадовага ветэрана з гэтай падзеяй прыйшлі прадстаўнікі Пасольства Расіі ў Беларусі, Асіповіцкага раённага ваеннага камісарыята і мясцовай улады.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter