“Дняпроўскі рубеж” узялі

21 чэрвеня беларусаў чакае агульнанацыянальная прэм'ера новай карціны "Беларусфільма" самай высокабюджэтнай і батальнай“Дняпроўскі рубеж” варта паглядзець прыхільнікам не толькі ваеннага кіно, але і наогул беларускага. Паводле слоў першага намесніка генеральнага дырэктара “Беларусьфільма” Аляксандра Цялушкі, “Дняпроўскі рубеж” ужо ўвайшоў у гісторыю беларускага кінемато-графа як першы высокабюджэтны фільм, бо на яго стварэнне было затрачана звыш 6 мільярдаў рублёў. Акрамя таго, гэта першы беларускі фільм, дзе так маштабна паказаны батальныя сцэны.

На здымках была задзейнічана вялікая масоўка (дапамагалі салдаты беларускай арміі), а таксама выкарыстоўвалася мноства ваеннай тэхнікі, у тым ліку часоў Другой сусветнай вайны (яе дало Міністэрства абароны). Стужка насычана і камп’ютарнымі спецэфектамі.
— Гэты фільм заснаваны на рэальных гістарычных падзеях — гераічнай абароне Магілёва ў 1941 годзе, таму пры стварэнні карціны мы кансультаваліся з экспертамі, каб не памыліцца ў нейкіх дробязях. У прыватнасці, у 1943-м з’явілася ваенная форма новага ўзору, таму вялікая ўвага ўдзялялася касцюмам, — узгадвае Аляксандр Цялушка.
У карціне ў асноўным здымаліся беларускія артысты, у прыватнасці Анатоль Кот, які зараз працуе ў Расіі. Галоўную ролю, камдыва, выканаў акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ігар Сігаў, для якога гэта першая вялікая праца ў кіно. Здымачнымі пляцоўкамі былі двары і вуліцы Брэста, Гродна, Быхава і Бабруйска.
— “Дняпроўскі рубеж” варта паглядзець, бо гэты фільм — іншы позірк на вайну. Ён цудоўна раскрывае тэму акружэнцаў, якіх за іх подзвігі не ўзнагароджвалі, а, наадварот, лічылі здраднікамі, быццам яны і не павінны былі выжываць, — кажа галоўны рэдактар “Беларусьфільма” Наталля Сцежка.
Па меркаванню спецыяліста, поспех кінастужкі залежыць ад двух крытэрыяў — добрага сцэнарыя і рэжысёра-пастаноўшчыка. А ў гэтым фільме якраз такі выпадак — славуты беларускі драматург Аляксей Дудараў і Дзяніс Скварцоў, вядомы па карціне “Шчыт Айчыны”.
Дарэчы, у наступным годзе беларусаў чакае яшчэ адзін ваенны фільм — “Брэсцкая крэпасць”. Яго здымкі пачынаюцца 1 ліпеня сумесна з расійскімі калегамі.
— У гэты дзень аб штатыў разаб’ецца талерка, як гэта прынята ў нас, і будзе разабрана на сувеніры. Здымкі фільма пройдуць у максімальна рэальных умовах, але акуратна, каб нічога не пашкодзіць, бо цытадэль над Бугам прэтэндуе на ўключэнне ў спіс ЮНЕСКА, — заўважыў Аляксандр Цялушка. — Дэкарацыі, якія можна будзе разбураць, створаць 25 вопытных бутафораў. Яны зробяць сцяну з цэглы, ваенны клуб і мост.
Акрамя таго, “Беларусьфільм” ужо працуе над карцінамі “Дрэва”, “Ваўкі”, “Пакушэнне” (кожная з іх знаходзіцца на розным этапе падрыхтоўкі — здымачны працэс, агучванне і г. д.).

Гэта цікава


Доўгая дарога фільмаў дадому
Наша краіна верне сабе кінастужкі савецкага часу, створаныя на “Беларусьфільме”. Гэта прыкладна паўтысячы фільмаў. Намеснік начальніка ўпраўлення кінавідэамастацтва дэпартамента па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксей Бязуглы нагадаў, што перамовы на гэты конт ужо даўно вядуцца.
— Расійскі бок прызнае права Беларусі на гэтыя фільмы і на інтэлектуальную ўласнасць, — паведамляе ён. — Аднак носьбіты, плёнка — гэта ўласнасць матэрыяльная. Зразумела, задарма аддаваць стужкі ніхто не стане. Магчыма, будуць зроблены дублікаты карцін на грошы з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Факт

Средняя продолжительность жизни гражданина Беларуси с 2004 года возросла с 68,5 до 70,3 года, сообщили в Министерстве здравоохранения Беларуси. В последние годы в Беларуси наметилась четкая тенденция к увеличению ожидаемой продолжительности жизни жителей нашей страны. С 2004 по 2008 год продолжительность жизни мужчин увеличилась с 62,7 до 64,5 года (на 2,9 процента), женщин — с 74,7 до 76,2 года (на 2 процента). Уровень рождаемости в январе—апреле 2009 года составил 11,2 на 1000 населения.
Вместе с рождаемостью в Беларуси растет и смертность. Показатель общей смертности населения в 2008 году составил 13,9 на 1000 населения, что на 1539 человек больше, чем в 2007 году. Ситуация обусловлена увеличением в структуре населения числа лиц пожилого возраста — на 10 процентов выросла смертность по причине старости.

Дарэчы


З 26 чэрвеня на тэлеканале АНТ пачынаецца праект “Тыдзень беларускага кіно”. Гледачы змогуць пазнаёміцца з карцінамі розных жанраў, сярод якіх “Зграя”, “Кадэт”. Іх абмеркаванне пасля паказу ўсіх стужак адбудзецца на ток-шоу “Выбар”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter