Днi турбiн iх

Хутка ацяпляльны сезон: жылыя дамы краіны на 98% гатовыя да зімы

Батарэі пачнуць цяплець ва ўсіх па-рознаму: рэгіёны самі вырашаюць, калі ўключыць ацяпленне. Усё залежыць ад надвор'я — тэмпература паветра павінна ўсталявацца на адзнацы ніжэй за 8 градусаў. З таго моманту ўсяго пяць дзён адведзена, каб цяпло з'явілася ва ўсіх кватэрах. Але звычайна службы ў тры дні ўкладваюцца. Працуюць не складаючы рук — з 7 раніцы да 23 гадзін. Мы даведаліся, як спецыялісты рыхтуюць дамы да моцных дажджоў і маразоў.

Нягледзячы на сучасныя прыборы, за кожным жылым домам усё роўна прыглядае хаус-майстар — штодня асабіста кантралюе работу ацяпляльнай сістэмы.

Мінск увесь час пашыраецца. У параўнанні з мінулым годам на 4,5% вырасла колькасць цеплакрыніц, якім неабходна афармляць пашпарты гатоўнасці. Спажыўцоў стала больш на 3%. Паглядзець, як да зімы падрыхтавалі адзін з новых дамоў, ідзём па адрасе Цімашэнка, 38. Дом гатовы сустрэць нават самы люты мароз. Дарэчы, яго да нізкіх тэмператур грунтоўна падрыхтавалі адным з першых у краіне.

Павел ШАЙПАК
— Мы вымушаны працаваць у хуткім тэмпе. Віной усяму надвор’е, якое вясной зрабіла вялікі сюрпрыз — такія халады, як былі ў красавіку, зарэгістраваныя толькі 20 гадоў таму, — Павел Шайпак, намеснік дырэктара ЖКГ № 1 Фрунзенскага раёна Мінска па эксплуатацыі жылога фонду, не памятае такога працяглага ацяпляльнага сезона. — Батарэі адключылі толькі ў маі. З-за гэтага час на падрыхтоўку да будучай зімы ў нас скараціўся на цэлы месяц.

Спускаемся ў падвальныя памяшканні, дзе знаходзяцца цеплавузлы. Правяраем: абсталяванне гатова да працы на поўную моц. Праўда, падаваць максімальную тэмпературу трэба не заўсёды.

— Усё зноў жа залежыць ад надвор’я. Калі ў зімовы дзень адносна цёпла, прыборы змяняюць тактыку і батарэі працуюць не так моцна, — Павел Шайпак праводзіць да шчытка. — Гэта «мозг». Сістэма аўтаматычнага рэгулявання выстаўляе патрэбную тэмпературу вады, якая падаецца ў радыятары.


Мінімальны паказчык надвор’я ў доме — 18 градусаў цяпла. Максімум — 24 градусы. Калі нешта ідзе не так, электроніка перадае сігнал на пульт, — ёсць магчымасць праверыць працаздольнасць сістэмы на адлегласці. Праўда, нягледзячы на сучасныя сістэмы, за кожным жылым домам усё роўна ўвесь час прыглядае хаўс-майстар — штодня асабіста кантралюе працу сістэмы.

— Вядома, усё прадугледзець немагчыма, — за працай застаю Аляксандра Падалінскага, работніка па комплексным абслугоў-ванні і рамонце будынкаў і збудаванняў. — Асабліва ў перыяд падключэння да ацяплення. З практыкі, мінімум два стаякі жылога дома «стануць», у батарэях будзе паветра.

Здавалася б, праблемы дробязныя. І камунальнікі павінны іх вельмі хутка вырашаць. Але гэта не заўсёды ў іх сілах. Для параў-нання: у пачатку мінулай восені толькі ў Мінску паступіла больш за 47 тысяч заявак на выдаленне паветра з батарэй. Аб’ём працы велізарны.

Уключаюць ацяпленне не па даце календара, а па ўмовах надвор'я.

Зараз усе мінскія жылыя дамы ўжо запоўненыя сеткавай вадой. Засталося толькі пацягнуць за рычаг — і ў кватэрах стане цёпла і ўтульна. Але гэта яшчэ не ўсё — перад зімой камунальнікі старанна правяраюць электрашчытавыя. На іх у маразы асаблівая нагрузка.

— Калі холадна, людзі імкнуцца сагрэцца любымі даступнымі спосабамі. Падключаюць адразу некалькі абагравальнікаў, — да мноства незразумелых мне кнопак праводзіць майстар Андрэй Шаляпін. Правярае, ці ўсё ў парадку. Нешта за-пісвае.

Заадно абследуем дах, які ні ў якім разе не павінен быць як рэшата. Выключаюцца нават найменшыя пашкоджанні — такія нюансы адразу «бяруцца на карандаш» і вырашаюцца да наступлення зімы. У холад нават дробязныя праблемы з дахам могуць прыняць вельмі сур’ёзныя маштабы.

— Яшчэ адзін важны момант. Калі загадзя старанна падрыхтаваць ліўнёўкі, можна пазбегнуць шматлікіх праблем, — Андрэй Шаляпін тлумачыць, не адрываючыся ад працы. — Часта бывае, што з дажджамі яны цалкам спраўляюцца, а вось бліжэй да вясны здаюць пазіцыі — не могуць вытрымаць занадта інтэнсіўнага раставання снегу. Гэта трэба прадугледзець.


Звяртаюць увагу і на стыкі панэльных дамоў. Ліквідуюць любыя агрэхі, каб швы ў кватэрах не працякалі, а на сценах не з’яўлялася цвіль.

— Бывае, праблемы «вылазяць» толькі ў разгар сезона, калі льюць моцныя дажджы. Рэагуем на кожную такую заяўку, — тлумачыць майстар.

Дарэчы, усяго на абслугоўванні ЖКГ раёнаў Мінска 6769 жылых дамоў. Звычайна ацяпленне падаюць у сярэдзіне кастрычніка. Але гарадскія службы гатовы да любых капрызаў надвор’я. Могуць зрэагаваць хоць заўтра.

Засталіся апошнія штрыхі, і ўся краіна будзе гатова да сустрэчы зімы. У Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі карэспандэнту «Р» агучылі свежыя лічбы: «Акрамя Мінска, 100%-я гатоўнасць жылых дамоў да ацяпляльнага сезона — у Гомельскай і Віцебскай абласцях. Што тычыцца кацельняў, то тут лідзіруюць Гомельская і Мінская вобласці. Усяго ж па краіне пашпарты гатоўнасці атрымала 85% кацельнага абсталявання».

ypopko@bk.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Автор фото: Сергей ЛОЗЮК
Версия для печати
лена, 45, волковыск
Очень хорошо,что службы готовы к отопительному сезону,а то холодно и хочется погреться дома.  
Заполните форму или Авторизуйтесь
 
*
 
 
 
*
 
Написать сообщение …Загрузить файлы?